Беларусь вызначылася з Нацстратэгіяй па абыходжанню з камунальнымі адходамі
У Беларусі пастановай Савета Міністраў №567 ад 28 ліпеня зацверджана Нацыянальная стратэгія па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі на перыяд да 2035 года. Пастанова ўступіць у сілу пасля афіцыйнага публікавання. А пакуль карэспандэнт Зялёнага партала даведаўся ў экспертаў як яны ацэньваюць стратэгію па адходам.