Еўракамісія прыняла Чорны спіс раслін і жывёл
Дакумент уводзіць сур’ёзныя абмежаванні на ўвоз, утрыманне і перамяшчэнні для шэрагу самых небяспечных відаў інвазійных для Еўропы інтрадуцэнтаў (чужародных відаў) раслін і жывёл. На нашым кантыненце цяпер вядома 12 000 відаў-інтрадуцэнтаў, сярод гэтай колькасці 1500 відаў ужо зарэкамендавалі сябе як сур’ёзныя шкоднікі.