Раней беларусы жылі надзвычай экалагічна, хоць і не ведалі такога слова. Традыцыйнымі для Беларусі былі драўляныя і саламяныя дахі — рабіліся з таго, што было пад рукой. Пазней прыйшоў шкодны шыфер, а салома на даху ўжо выглядала бедна. Сёння людзі паступова вяртаюцца да старых тэхнік крыцця даху натуральнымі матэрыяламі — саломай, трыснягом, дрэвам. Толькі зараз дазволіць сабе натуральны дах могуць збольшага забяспечаныя беларусы. Ці можа экабудаўніцтва быць больш танным, наколькі пашыраецца практыка крыцця даху дрэвам і трыснягом, як нарыхтоўваюць матэрыял, мы распыталі ўладальніцу