Рыхтуем гадаванцаў да Новага года. Чаму піратэхнічныя сродкі сабакам не ў радасць і дзе яшчэ крыецца небяспека для іх?
Зімовыя святы — час забаў і прыгод, які суправаджаюцца вечарынкамі і сустрэчамі з сям'ёй і сябрамі. Побач з намі святы сустракаюць гадаванцы, нашыя ці родных і блізкіх людзей. І калі для нас гэта магчымасць раслабіцца і весяліцца, то вось жывёлы могуць даволі стрэсова перажываць навагодні перыяд.