Расліны і жывёлы не паспяваюць за кліматам. Каго Беларусь згубіць з-за пацяплення
Кліматычныя зоны прасоўваюцца на поўнач з хуткасцю прыкладна 12 км/год. Раней на тэрыторыі Беларусі вылучалі тры агракліматычныя зоны. Паўночную мы ўжо згубілі, былая паўднёвая цяпер размяшчаецца ў цэнтры краіны, а на Палессе прыйшла новая.