Чаму неабходна падкарміць птушак? Па-першае, птушкі адчуваюць недахоп корму з-за снегавога насцілу, па-другое – хуткая страта цеплыні патрабуе больш энергіі, а значыць, больш ежы. У сілах кожнага з нас – падтрымаць птушак: зрабіце простую кармушку. Яна стане паратункам для дзясяткаў вялікіх сініц, вераб’ёў, зелянушак і іншых гасцей. А вы з задавальненнем зможаце назіраць за шумным птушыным сняданкам. А 16-17 студзеня "Ахова птушак Бацькаўшчыны" запрашае прыняць удзел у традыцыйнай кампаніі "Птушкі ля кармушкі".