Хронікі атамных гарадоў
Атамная энергетыка здае пазіцыі перад аднаўляльнымі крыніцамі. І пакуль Еўропа перабудоўвае свае энергасістэмы, Беларусь працягвае укладаць усе магчымыя рэсурсы ў будаўніцтва першай атамнай станцыі і запэўніваць, што гэта жыццёва неабходна краіне. Аднак у гісторыі немала прыкладаў, калі жыццё спынялася праз тую самую атамную галіну. Прычым не толькі жыццё асобных людзей, але і цэлых гарадоў.