Ці будзе створаны заказнік у пойме ракі Льва? АПБ распрацавала праект прыродаахоўнай тэрыторыі. Але Столінскі райвыканкам не спяшаецца рэалiзаваць яго
Грамадскае аб'яднанне “Ахова птушак Бацькаўшчыны” падрыхтавала ўсе неабходныя дакументы, каб беларуская частка палескай рэчкі Льва зрабілася асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыяй (ААПТ). Мясцовыя ўлады ня супраць, але адназначна падтрымаць праект чамусьці не жадаюць.