“З сабакам можна” шмат дзе. Як мінскія кафэ робяцца адкрытымі для людзей з жывёламі
Ты ідзеш у кафэ, гадаванец чакае цябе на вуліцы. Як так? Цяпер з сабакамі можна шмат дзе, і ініцыятыва OkiDog робіць такія месцы заўважнымі. Pets-friendly пляцоўкі можна пазнаць па адмысловым сцікеры ярка-гарчычнага колеру на дзвярах.