“Баршчавік не прарастаў”. На судзе над Латыпавым абмеркавалі, як ён знішчаў інвазіўны від раслін у Горацкім раёне
Якасць і ход працаў па барацьбе з баршчавіком абмеркавалі падчас чарговага суда над Сцяпанам Латыпавым – арбарыстам і спецыялістам па інвазіўным баршчавіку, якога затрымалі на Плошчы Перамен пасля яго дыялогу з міліцыяй. Пераказваем паводле допісаў тэлеграм-канала "Новы час".