Дастаўка без аднаразовага посуду. Як кавярня Tiden экалагічна перажывае пандэмію
Tiden – гэта экапрастора, крама, кавярня ды яшчэ і брэнд мэблі. Заснавальнікі гэтага праекту – Алёна Маркіна і Сяргей Сарока – першапачаткова вырашылі, што тут ўсё будзе экалагічна: ніякага аднаразовага посуду на вынас. І нават складаны 2020-ты не дазволіў ім здацца! Беларусы іх падтрымалі – і кавярня перажыла абедзве хвалі. Ды яшчэ і пачала збіраць рэдкія пластыкавыя рэчы на перапрацоўку.