Лепшыя праекты Школы экаактывіста: ад грамадскага агародзіка ў горадзе да абароны беларускіх балот і дзікай прыроды
За 10 год існавання Школы экалагічнага актывіста праз яе трэнінгі і семінары прайшлі сотні людзей, у рознай ступені пагружыныя ў тэму экалагічнага ладу жыцця і суадносін з навакольным асяроддзем. Для дзесяткаў выпускнікоў ШЭА стала сапраўдным стартам для рэалізацыі ўласных праектаў. Пра найбольш цікавыя, яркія і паспяховыя сёння распавядае Беларускі зялёны партал.