Як у Мінску працуе Цэнтр рэабілітацыі, які ставіць жывёл на лапы
Будзем шчырымі: большасць дзяржаўных ветклінік прапануюць вам усыпіць сабака з пераломам пазваночніка, ката, які не можа самастойна хадзіць у туалет, ці старэнькага сябра 15+ з грыжай. Але ж дзякуючы развіццю прыватнай практыкі, якое мы назіраем на працягу апошніх 5-8 гадоў, ва ўсіх іх з’явіўся шанец жыць і быць шчаслівымі.