У чым загадка Жлобіна, у якім беларускім горадзе лепшая якасць жыцця і чаму гэта ўсё не істотна, калі забруджваецца паветра
“Мінск vs. Рэгіёны: як не стаць краінай аднаго гораду?” - такая была тэма адной з дыскусій на Reshape-2019 – канферэнцыі Цэнтра новых ідэй. Арганізатары паспрабавалі сабраць разам энергічных беларусаў, каб абмеркаваць, якая будучыня чакае нашую краіну і як будуць развівацца беларускія гарады.