Польскі тэатр пакажа анлайн-спектакль па "Чарнобыльскай малітве" Алексіевіч
8 кастрычніка мінае 5 гадоў з прысуджэння Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры Святлане Алексіевіч. З гэтае нагоды Тэатр Кана ў Шчэціне (Польшча) на знак салідарнасці з Беларуссю бясплатна пакажа спектакль «Шчыльнасць насельніцтва. Гісторыя выбуху» (Gęstość zaludnienia. Historia wybuchu) у інтэрнэце з субцітрамі па-беларуску.