Дрэвы – помнікі садова-паркавага мастацтва ці прыроды? Кейс Станькава
Даволі часта паркі ці прысады вакол гістарычных сядзіб маюць каштоўнасць не толькі як помнікі культуры, але і прыроды. Гэтыя дзве іх функцыі могуць супярэчыць адна адной. Зялёны партал з’ездзіў у вёску Станькава Дзяржынскага раёна і паглядзеў, як там вырашаюцца такія супярэчнасці.