З кнігі Нобелеўскай лаўрэаткі: «Вось праз 20-30 гадоў пачнём звязваць хваробы з іанізуючай радыяцыяй»
Упершыню ў гісторыі беларуска стала лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Яе імя — Святлана Алексіевіч. Узнагароду яна атрымала «за многагалосую творчасць — помнік пакутам і мужнасці ў наш час». Апроч іншых пісьменніца напісала кнігу «Чарнобыльская малітва». Гісторыям, апісаным у ёй, ужо больш за 25 год, але нішто з узгаданага ў дакументальнай прозе дагэтуль не змянілася. Зялёны партал друкуе некаторыя вытрымкі з кнігі Святланы Алексіевіч «Чарнобыльская малітва».