Вытворцаў і пастаўшчыкоў тавараў абавязалі здаваць шкло і паперу дзяржаве
З 1 кастрычніка 2016 года вытворцы і (ці) пастаўшчыкі, якія ажыццяўляюць вытворчасць і (ці) ўвоз тавараў, што ўпакаваны ў шкляную тару ці тару на аснове паперы і кардону, не могуць прымяняць уласную сістэму збора адходаў у адносінах да некаторых тавараў і іх упакоўкі. Правілы пачалі дзейнічаць згодна з Указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №350, які ўнёс гэтыя змены ва Указ №313 «Аб некаторых пытаннях абыходжання з адходамі спажывання» ад 11 ліпеня 2012 года. Зялёны партал узяўся высветліць, якім менавіта чынам цяпер будзе ажыццяўляцца збор адходаў і якіх канкрэтна тавараў.