Veg Harmony. Бясстрашная веганская кавярня адкрылася ў Мінску
На гэтых выходных у Instagram было шмат прыгажосці – у тым ліку кавярня Veg Harmony нарэшце адчыніла свае дзверы і пачала працаваць у тэставым рэжыме. Мы сабралі фота наведвальнікаў – іх у першы дзень было нямала. А таксама паразмаўлялі з Уладзіславай, адной з заснавальніц кафэ, пра здаровае харчаванне, светапогляд і бізнес падчас эпідэміі.