У Беларусі выпусцілі першую ў свеце манету з вяртлявай чаротаўкай
Адна з самых рэдкіх птушак Беларусі, якая 22 гады таму стала сімвалам АПБ, упрыгожыла памятныя манеты. Вяртлявая чаротаўка – від, якому пагражае глабальнае знікненне, і ў Беларусі гняздуецца больш за 40% яго сусветнай папуляцыі.