Будучы ляснічы Васіль Вінакураў: «Прыроду трэба любіць не толькі на словах»
19 сакавіка ва ўсім свеце праводзіцца акцыя «Гадзіна Зямлі», мэта якой — прыцягнуць увагу да праблемы змены клімату і прадэманстраваць, наколькі важны ўнёсак кожнага ў справу захавання рэсурсаў планеты. Напярэдадні свята карэспандэнт Зялёнага партала сустрэўся з выпускніком Полацкага дзяржаўнага ляснога каледжа Васілём Вінакуравым, каб паразмаўляць аб яго стаўленні і да міжнароднай кампаніі, і да будучай прафесіі, і да беларускай прыроды ўвогуле.