Чарнобыль у тварах. Гісторыя аднаго перасялення
Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС прымусіла шматлікія сем’і з’ехаць з родных вёсак. Пра перасяленне адной такой сям’і і наогул пра рэгіён, які мы страцілі з-за радыёактыўнага забруджвання, распавяла былая жыхарка Чачэрскага раёна Таццяна Дзмітраўна Махнач.