У суботу, 18 чэрвеня, на заводзе «Палімір» ААТ «Нафтан» у Наваполацку адбылося надзвычайнае здарэнне. Успышка газапаветранай сумесі прывяла да факельнага гарэння прадуктаў піролізнага газу. Інфармацыя аб ўзгаранні ў корпусе №305 цэху №104 паступіла ў МНС днём у 13:12. Патушыць пажар удалося толькі сёння раніцай.