Боль пасёлка Сокал. Хто прыбірае смецце за турыстамі?
Трымацца на дыстанцыі і выязджаць на прыроду – сапраўдныя трэнды гэтага сезону. Таму кожныя выходныя дзесяткі мінчан накіроўваюцца на Волму і вадасховішча Пятровічы. І вынікам іх пікнікоў часта застаецца не толькі добры настрой, але і гара смецця і абрубкі жывых дрэў. Кожны год мясцовыя жыхары збіраюцца разам і прыводзяць лес і бераг у парадак.