08.09.2017 / 09:09

Падаецца, што чалавеку, які адмовіўся ад спажывання прадуктаў жывёльнага паходжання, адразу ж трэба абмяжоўваць сябе ў смакотах і ласунках. Бо ў склад большасці ўваходзяць малако ды яйкі. Масмаркет, канешне, прапануе даволі прыстойны выбар салодкіх прысмакаў без іх, напрыклад, мармелад. Аднак праект ''VeganFood'' раіць веганам-сласцёнам пасябраваць са сваёй духоўкай!

Браўні – традыцыйны для амерыканскай кухні шакаладны пірог, які можна начыняць неверагоднай разнастайнасцю прадуктаў: бананам, малінай, ажынамі, вішняй, арэхамі, чарнаслівам, курагой і г.д. Ці рабіць яго ў традыцыйным выглядзе з кавалачкамі цёмнага шакаладу.

Але, што б вы ў яго не закладалі, сам рэцэпт пірага настолькі просты, што вам неабходна толькі “дамовіцца” з духоўкаю!

Для шакаладнага пірага нам спатрэбяцца:

  • 3/4 шклянкі цёртага какао

  • 2 шклянкі мукі

  • шклянка вады

  • шклянка алею

  • паўшклянкі цукару (па смаку можа быць менш ці больш)

  • чайная лыжка соды

  • воцат

  • чайная лыжка солі

  • плітка чорнага шакалада

  • жменя грэцкіх арэхаў

  • 200 грамаў вішні (можна свежай ці марожанай)

Пачынаем з таго, што змешваем усе інгрыдыенты: муку, какао, дадаем шклянку вады і шклянку алею, соль, цукар, гасім соду. Павінна атрымацца аднародная маса.

Разаграем духоўку і форму для выпякання на 250 градусах.

Ламаем шакаладную плітку на невялікія кавалачкі, тое ж робім з арэхамі, але не трэба пераціраць іх у ''пыл''.

На вока дзелім сумясь на дзве роўныя часткі, вельмі прыблізна. Выліваем частку ў гарачую форму, размяркоўваем яе раўнамерным слоем і пачынаем начыняць пірог вішняй, кавалачкамі шакадалу, пасыпаем арэхамі. Усё гэта робіцца хаатычна. Затым ''закрываем'' начынне яшчэ адным слоем цеста. Раім пакінуць крыху шакаладу і арэхаў, упрыгожыць імі верх пірага.

Ставім пірог запякацца ў духоўку на 30-40 хвілін пры тэмпературы 180-200 градусаў.

Браўні – пірог, які не патрабуе поўнага прапякання, таму важна не перасушыць яго!

Як толькі схопіцца скарынка акуратна праверце запалкай ці зубачысткай наколькі цеста схапілася унутры. Калі яно не вадкае, але яшчэ вільготнае, то будзьце ўпэўненыя, што ваш пірог гатовы!

Даставайце з духоўкі, дайце крыху састыць і запрашайце сяброў на каву ці чай!

Смачна есці!

Автор:
Фотограф:
Хрысціна Чарняўская
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость