10.08.2016 / 10:08

Дзякуючы бясплатнай праграме «​Moovit» жыхары Полацка і Наваполацка змогуць хутчэй і зручней планаваць свае паездкі ў гарадскім транспарце. Праграма даступная для запампоўкі на Google Play, Windows Phone, ITunes, а таксама ў web-версіі.

Ужо зараз пасажыры могуць сачыць за раскладам аўтобусаў анлайн і нават планаваць паездкі паміж гарадамі-суседзямі. «​Moovit» дапамагае аналізаваць усе даступныя маршруты; паказвае не толькі час прыбыцця транспарту, але і бліжэйшыя прыпынкі; дасылае анлайн-паведамленні пра здарэнні на дарозе. Праграма працуе ўжо ў 65 краінах і 1000 населеных пунктаў свету. Толькі ў Францыі да яе падключыліся 28 гарадоў. У Беларусі мапа Полацка і Наваполацка стала актыўнай услед за Мінскам і Вілейкай.

Яшчэ адна цікавая функцыя праграмы — магчымасць для пасажыраў ацэньваць маршруты. Крытэрыі ёсць у самой праграме. Напрыклад, самы зручны і хуткі ці самы нязручны і перапоўнены маршрут. Уладальнікі праграмы могуць таксама ацаніць дакладнасць шляху альбо пунктуальнасць кіроўцы.

Падчас гарадскіх перавозак пасажыраў дапушчальныя адхіленні ад раскладу ад +3 да -5 хвілін. Больш значныя спазненні могуць здарацца ў выніку затораў ці складанага становішча на дарогах. Такія выпадкі будуць адлюстроўвацца і ў «​Moovit»: транспартныя аператары будуць інфармаваць пасажыраў, і самі жыхары ў рэжыме рэальнага часу змогуць пакідаць справаздачы пра сітуацыі на маршрутах.

Праграма «​Moovit» стала доступнай для Полацка і Наваполацка дзякуючы ініціятыве фонда «Інтэракцыя», філіялам «Аўтобусны парк 2 г. Полацка», «Аўтатранспартным прадпрыемствам №6 г. Наваполацка» і Полацкага раённага выканаўчага камітэта.

Акрамя таго, у верасні ў Полацку ўжо ў другі раз пройдзе Еўрапейскі тыдзень мабільнасці ў межах праекта «Ад энергаэфектыўнасці да гарадской мабільнасці». Штогод падчас гэтай міжнароднай ініцыятывы жыхароў гарадоў заклікаюць задумацца пра навакольнае асяроддзе і зрабіць выбор на карысць больш экалагічных відаў транспарту: веласіпеда, аўтобуса, трамвая ці прайсціся пешшу.

Полацк не адстае ад сусветных трэндаў, і з 16 да 22 верасня ў горадзе адбудуцца розныя мерапрыемствы, прысвечаныя зручнаму транспарту і мабільнасці. Арганізатары: фонд «Інтэракцыя» і Полацкі райвыканкам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. Дарэчы, усе акцыі Тыдня мабільнасці будуць асвечаныя ў суполцы. Далучайцеся!

Автор:
Фотограф:
Адкрытыя інтэрнэт-крыніцы
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость