11.01.2018 / 17:01

На днях у Мар'інай Горцы на рацэ Цітоўка знайшлі труп дарослага лебедзя. Як удалося высвятліць пры ўскрыцці, у птушкі вынайшлі разрыў печані. Што стала прычынай такой траўмы, спецыялісты і валанцёры сказаць не могуць.

Мёртвую птушку на рацэ Цітоўка знайшлі мясцовыя жыхары. Спецыялісты мясцовай прыродааховы адвезлі птушку на ўскрыцце, дзе высветлілася, што памерла яна ад разрыву печані. Якім чынам лебедзь мог атрымаць такія пашкоджанні сказаць складана.

Па словах Ірыны Траяноўскай, арганізатаркі заапарка Сірын, якая дапамагае дзікім птушкам і жывёлам, лебедзі досыць разумныя істоты і наўрадці яны самі падплывуць да чалавека. Аднак усё ж траўмы нярэдкасць для гэтых крылатых. Найчасцей яны здараюцца пры пералётах вясной, калі птушкі натыкаюцца на драты ці пры сутычцы з драпежнымі жывёламі.

Побач з мёртвай птушкай знаходзілася і маладое лебедзяня. Пры набліжэнні людзей, яно адплывала на прыстойную адлегласць. Але яго, ўсё ж такі, удалося адлавіць.

''Пакуль не знайшлі малога, я была ўпэўнена, што птушка ўпала, наляцеўшы на лінію электраперадач. Аднак пасля таго як адлавілі лебедзяня і абследавалі яго, узніклі сумненні наконт прычын смерці дарослага – абодва яны ўпасці не маглі'', – патлумачыла Ірына Траяноўская.

Лебедзяня мае праблемы з крылом і кульгае пры хацьбе, але ніякіх сур'ёзных пашкоджанняў і траўм у яго не знайшлі.

Зараз яно знаходзіцца ў заапарку Сірын, дзе птушку пратрымаюць да вясны пад наглядам, каб яна акрэпла і стабілізавалася.Пры ўсім, што малады лебедзь знаходзіцца пад наглядам, кожны неабыякавы можа аказаць яму дапамогу: ад фінансавай да кармавой. Заапарку неабходна пакрыць рахунак у 76 рублёў за прыём і рэнтген, а таксама забяспечыць маладую птушку кармамі. Спатрэбяцца і крупы, рыбны і мясны фарш, свежая гародніна.

Па інфармацыі мясцовых жыхароў на рацэ бачылі яшчэ аднаго маладога лебедзя (яшчэ раней бачылі двух дарослых птушак і пяцёх маладых).

Як сцвярджае Ірына, калі маладое лебедзяня засталося адно, то наўрадці зможа перажыць зіму, бо яно занадта малое. У такім выпадку яго таксама добра б было выняць з прыроды.

''Пры наяўнасці там дарослага лебедзя, чапаць іх не трэба, яны самі змогуць разабрацца'', – падкрэслівае дзяўчына.

Автор:
Фотограф:
ВКонтакте
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость