Самыя буйныя кампаніі з ліста Генеральнай дырэкцыі дзяржаўных лясоў - гэта ўласна вытворцы фанеры і дошак. Акрамя фірмы “Sklejką-Eko” пастаўкі з пушчы вядуцца ў беластоцкую “Biaform SA” ці “Sklejka Pisz SA”, якая належыць да групы Paged.
Paged - нацыянальны лідар у вытворчасьці фанеры і сёлетні лаўрэат прэміі “Diamenty Forbesa” для кампаній, якія вельмі хутка развіваюцца.
Сярэднія і малыя фірмы займаюцца пастаўкамі цвёрдых парод, вытворчасцю паддонаў, а таксама будаўніцтвам і гандлем.
Некаторыя з атрымальнікаў, у тым ліку некаторыя вядомыя заводы, на сваіх інтэрнэт-старонках згадваюць, што іх вытворчасць сертыфікаваная кампаніяй Forest Stewardship Council. А гэта значыць, што яны выкарыстоўваюць выключна сертыфікаваную сыравіну. FSC у сваю чаргу з’яўляецца гарантыяй таго, што лясная гаспадарка выкарыстоўваецца ўстойліва, паходжання сыравіны - легальнае, а таксама тое, што яна паходзіць з месцаў, дзе вырубка не парушала прыроднай цэласнасці.
Пераклад Юля Лісіца.