19.04.2018 / 16:04

Канец красавіка прынёс у Беларусь ветранае і пахмурнае надвор'е. І не столькі бяды ў адсутнасці доўгачаканага цяпла, як непагадзь у чарговы раз стала індыкатарам стану гарадскіх насаджэнняў сталіцы.

 

У сераду, 18 красавіка, у мінскім дзіцячым парку імя Горкага ўпала адна са старых таполяў. Унітарнае прадпрыемства "Мінскзеленбуд" адразу паспяшалася абвінаваціць у здарэнні экалагічнае таварыства "Зялёная сетка". Маўляў, “зялёныя” абаранялі дрэвы ад высечкі ў 2015 годзе (насамрэч, у 2014), сярод якіх была і тая таполя.

Фотаздымак Кірыла Кудраўца
Фотаздымак Кірыла Кудраўца

Сапраўды ў 2014 годзе па ініцыятыве кампаніі таварыства "Гарадскі Ляснічы" у парку імя М. Горка правялі маніторынг зялёных насаджэнняў, пасля таго як у лютым стала вядома пра планы “Зелянбуда” высекчы шэраг дрэваў напачатку вясны.

"Дрэвы ўжо нахіленыя, і ёсць верагоднасць, што яны ўпадуць. Гэта старыя таполі , а побач — веладарожка…", — каментаваў "Камсамольскай праўдзе" у Беларусіі” дырэктар УП "Зеленбуд Партызанскага раёна" Уладзімірам Валько сітуацыю.

Па яго словах, рашэнне пра выдаленне дрэваў было прынята не проста так. Адміністрацыя раёна стварыла спецыяльную камісію, у якую увайшлі спецыялісты Батанічнага сада і гарадскога камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Фотаздымак Хрысціны Чарняўскай
Фотаздымак Хрысціны Чарняўскай

Аднак граджане і актывісты былі занепакоены такім рашэннем. У тэрміновым парадку была праведзена сустрэча, на якой прысутнічалі дырэктар унітаргана прадпрыемства "Гарадскія паркі Мінскзеленбуда" Уладзімір Васін і прадстаўнікі Батанічнага сада, грамадскай супольнасці і жыхары бліжэйшых дамоў.

Фотаздымак Хрысціны Чарняўскай
Фотаздымак Хрысціны Чарняўскай

У выніку на ёй было прынятае рашэнне спіліць дзве ліпы і адну бярозу. Дрэвы былі прызнаныя належнымі да высечкі, як экспертамі ад дзяржаўнай камісіі, так і незалежнымі экспертамі.

Фотаздымак Хрысціны Чарняўскай
Фотаздымак Хрысціны Чарняўскай

Фотаздымак Хрысціны Чарняўскай
Фотаздымак Хрысціны Чарняўскай

Напярэдадні сустрэчы Зялёная сетка ініцыявала і правяла маніторынг дрэваў, якія збіраліся высекчы ў парку Горкага. Дапамогу ў маніторынгу аказалі спецыялісты Інстытута эксперыментальнай батанікі імя Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

24 лютага 2014 года яны зрабілі ацэнку стану 15 дрэваў, вызначаных да высечкі: 12 таполяў, 2 ліп і 1 бярозы.
Па выніку абследавання было ўстаноўлена, што выдаленню падлягае толькі адно дрэва. Яшчэ два, бяроза і ліпа, былі моцна аслабленымі з наяўнасцю механічных пашкоджанняў ствала і ствалавой гнілі, знаходзіліся ў прыгнечаным стане. У цэлым спецыялісты мяркавалі, што яны таксама маглі быць выдаленымі з-за адсутнасці перспектывы росту і неналежнага эстэтычнага стану. Для астатніх дрэваў спецыялісты інстытута параілі прасвесці пэўныя санітарныя маніпуляцыі і дадатковае абследаванне ў вегетацыйны перыяд.
"Стараўзросным дрэвам уласцівы хваробы, утварэнне дуплаў, з'яўленне сухога галля ў кроне. Натуральным таксама з'яўляецца павелічэнне ступені аварыйнасці дрэваў з узростам. У сувязі з гэтым неабходна своечасова і рэгулярна праводзіць санітарна-аздараўляльныя мерапрыемствы па іх лячэнні з мэтай павелічэння працягласці іх жыцця", — раілі ў заключэнні спецыялісты.
Таксама яны рэкамендавалі папярэджваць наведвальнікаў парка пра аварыйнасць стараўзроставых дрэваў з дапамогай інфармацыйных знакаў. Вынікі ацэнкі былі адразу перададзеныя адміністрацыі парка Горкага.

Між тым, ужо пасля вынясення заключэння 4 сакавіка 2014 года пад пілу пайшлі дзве вярбы, што раслі ўздоўж набярэжнай насупраць вуліцы Я. Купалы.

Фотаздымак Аляксея Аўчынікава
Фотаздымак Аляксея Аўчынікава

Як адзначыў Ігар Корзун, каардынатар кампаніі "Гарадскі Ляснічы", патрэбы высякаць дрэвы не было, а ў такіх дзеяннях чыноўнікаў ён бачыў іх жаданне паказаць, што "яны ў доме гаспадары".

Дрэвы ж, якія знаходзіліся ў сапраўды ў аварыйным стане, засталіся некранутымі.

Літаральна праз некалькі дзён сіламі гараджане і актывісты правялі вялікі суботнік па навядзенні парадку і добраўпарадкаванню парка.

"Тое, што мы можам вось так сабрацца ў адным месцы, — дазволіць і дапаможа нам навучыцца дамаўляцца, дась магчымасць расказаць пра тое, якім мы хацелі б бачыць наш горад. Мы хацелі б бачыць яго чыстым, мы хацелі б бачыць яго зялёным, каб у ім заставаліся памятныя месцы, якія з'яўляюцца дарагімі для нас, нашых бацькоў, дзядоў. Мы хацелі б, каб штосьці з гэтай гісторыізасталося б нашым дзецям", — каментаваў Ігар Корзун, ініцыятар першага гарадскога суботніка.

Фотаздымак Хрысціны Чарняўскай
Фотаздымак Хрысціны Чарняўскай

Пасля гараджане сабралі сродкі для правядзення прафесійнай прафілактычнай абрэзкі сухога галля на дрэвах, якія першапачаткова падлягалі высечцы.

Гэтыя працы зноў жа былі ініцыяваныя кампаніяй "Гарадскі Ляснічы". Як расказаў "Камсамольскай праўдзе" у Беларусіі” каардынатар кампаніі Ігар Корзун, на такія работы ў горада грошаў ня было, таму збор сродкаў вырашылі аб'явіць сярод гараджан.

"Тры мільёны рублёў (на старыя грошы) атрымалася сабраць за некалькі тыдняў, — патлумачыў ён. — За чатыры гадзіны паспелі прывесці ў парадак прыкладана 10 дрэваў".

Фотаздымак Хрысціны Чарняўскай
Фотаздымак Хрысціны Чарняўскай

Што тычыцца таполі, якая ўпала ўчора, 18 красавіка 2018 года ў парку Горкага, то, як сцвярджае Ігар Корзун у 2014 годзе яна не праходзіла абследаванне спецыялістаў. Дрэва ўвогуле няма ў спісах агляду, на яго ствале адсутнічаюць спецыяльныя меткі. Няма таполі і на мапе маніторынгу.

А вось астатнія насаджэнні, якія былі вызначаныя маніторынгам да выдалення, і да гэтага часу знаходзяцца ў парку імя Максіма Горкага.

Цікава, але гэта не адзіны падобны выпадак. Восенню мінулага года ў скверы Котаўка парывам ветру паваліла два дрэвы. Напярэдадні гэтага здарэння, у скверы праводзіліся работы па выдаленні рэшткаў ствалоў дрэваў і насаджэнняў, прызнаных небяспечнымі.

Фотаздымак Хрысціны Чарняўскай
Фотаздымак Хрысціны Чарняўскай

Пры спробе актывістаў удакладніць у кіраўніцтва "Зеленбуда", на якой падставе і якія дакладна дрэвы павінны высякацца, адказ атрымаць так і не атрымалася.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость