Мясцовыя жыхары называюць вадаём Возерам надзеі: яно можа выконваць жаданні, калі тыя сапраўдныя і шчырыя, распавёў ксёндз у інтэрв'ю газеце «Звязда».
Сярод розных мерапрыемстваў, якія святар збіраецца ажыццявіць, ёсць задумка арганізаваць свята буслоў. Ён распавёў падрабязна, як асабіста падрыхтаваў «будаўнічыя матэрыялы», каб птушкі звілі гнёзды. Шкадаваў, што буслоў летась прыляцела меней, чым звычайна.
— Вельмі хачу, каб у касцёле дзейнічаў арган! Было б вельмі добра аднавіць храм у выглядзе, які ён меў у 1911 годзе. Тады яго высокія вежы былі відаць здалёк, нават у Латвіі. Савецкія ўлады распарадзіліся зруйнаваць вежы, каб тыя не сталі цэллю для абстрэльвання з-за мяжы… Трэба зацікавіць патэнцыйных фундатараў, — разважае ксёндз Чэслаў.
Святар таксама паскардзіўся на недахоп свабоднай зямлі. У адным боку ад касцёла — людзі жывуць, у другім — сельскагаспадарчыя ўгоддзі. Ён задумаў ачысціць балота. Хоча сосны высадзіць, валун устанавіць, каб памятную шыльду на ім замацаваць пра падзеі мінулага.
Прыгажосць каля касцёла ў Росіцы часта параўноўваюць з тым, што зроблена ў Мосары (Глыбоцкі раён). Ксёндз Ёзас Булька паказаў добры прыклад іншым. Айцец Чэслаў распавёў, што калі працаваў у Глыбоцкім раёне, то сябраваў з ксяндзом Булькам і цяпер змагаецца з п’янствам, але не так грунтоўна: забарона на продаж спіртнога ў Росіцы не практыкавалася. Святар індывідуальна працуе з залежнымі, пераконвае іх і моліцца.
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:
Энциклика об окружающей среде в Беларуси: имеет ли экология отношение к Католической церкви?