Падрыхтоўка пачалася напярэдадні. Дзеці наведалі інфармацыйныя гадзіны, дзе педагогі падрабязна расказалі аб сэнсе сусветнай экалагічнай акцыі і прапанавалі далучыцца да ёй разам з бацькамі. Вучні старэйшых класаў правялі інфармацыйную работу сярод насельніцтва аграмястэчка Лужкі. Вяскоўцам уручалі друкаваныя матэрыялы, на якіх змяшчаліся ўмовы акцыі і парады па рацыянальнаму выкарыстанню энергіі.
На сацыяльна значных аб’ектах размяшчалі інфармацыйныя бюлетэні, у якіх таксама распавядалася аб «Гадзіне Зямлі» і запрашаліся далучыцца ўсе жадаючыя. Артыкул, прысвечаны акцыі, надрукавала і раённае перыядычнае выданне «Кліч Радзімы».
Аднак самае цікавае было пасля. Па выніках акцыі сярод дзяцей з Лужкоў правялі апытанку. У ёй прапанавалася адказаць на пытанні: «Ці далучылася твая сям’я да акцый? » і «Калі не далучылася, то чаму?».
Толькі 17% рэспандэнтаў пацвердзілі ўдзел у акцыі. На другое пытанне ў большасці выпадкаў адказ гучаў прыкладна такі: «Не. Мяне дома ніхто не паслухаўся».