Два гады таму пара белых буслоў звіла сабе гняздо на электрычным слупе паміж храмам і домам святара, які стаіць на ўскрайку аўтамабільнай дарогі, вывела чацвярых птушанят. Адно з буслянят, якое вылупілася апошнім, было надта малое і кволае. Аднойчы птушаня выпала з гнязда — ці знянацку, ці то самі буслы-бацькі спецыяльна выкінулі небараку з сям’і: у тое лета было гарачае надвор’е, ежы буслам не хапала. Малому была наканаваная немінучая пагібель, піша Zviazda.by.
Дзеці, якія прышлі ў рэлігійную школу, падабралі бусліка, прынеслі ксяндзу. Што з ім рабіць? Святар агледзеў птушку, напаіў, накарміў... І вось у першую восень Фомка стаў сапраўдным буслом — прыгожым, статным, важным. А яшчэ прывязаўся да гаспадара, чакае яго са службы, з паездак. У знак даверу любіць браць ежу з рук.
Святар любіць гаспадарыць на агародзе і ў садзе, вучыцца ўпраўляцца з пчоламі, на ягоным падворку шмат птушак — чароды гусей і качак, курэй і індычак.
Яшчэ з сямігадовага ўзросту (Юрый нарадзіўся ў Польшчы) марыў стаць ветэрынарам і да святарства скончыў ветэрынарны тэхнікум. Боскае пакліканне адкрыла новую дарогу — дарогу да храма. А яшчэ яно дало сустрэчу з зямлёю сваіх продкаў: на Браслаўшчыне нарадзілася і вырасла адна з ягоных бабуль. А любоў да братоў меншых засталася ў Юрыя як сапраўднае захапленне.
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:
Ксёндз, які атрымаў прэзідэнцкую прэмію, хоча правесці свята буслоў