29.12.2017 / 09:12

Зялёны партал сабраў гучныя кейсы 2017 года, што тычыліся праблем навакольнага асяроддзя, але сіламі актывістаў і грамадскай супольнасці змаглі вырашыцца станоўча.

Бадай самай гучнай справай стала пытанне арэнды ракі Прыпяць. Па задуме Мазырскага райвыканкаму участак у 91 кіламетр ракі і 19 пойменных вадаёмаў агульнай плошчай больш 300 гектараў павінны был стаць крыніцай прыбытку.

Аднак супраць такога рашэння выступілі мясцовыя актывісты і рыбаловыю  Яны накіравалі ў мясцовы выканкам,  Гомельскі аблвыканкам, Адміністрацыю прэзідэнта калектыўны зварот і петыцыю, пад якімі падпісалася больш сем тысяч чалавек.

У выкіну  у ліпені прэзідэнт падпісаў загад №247, які ўводзіць забарону на  здачу ў арэнду участкаў рэк, руч'ёў і каналаў без узгаднення з кіраўніком дзяржавы.

''Асабліва хацелася б адзначыць кампанію супраць арэнды рэк у Беларусі. Да яе ўдалося падключыць тысячы людзей, якія ўдзельнічалі ў акцыях і падпісваліся пад зваротамі ў дзяржаўныя органы. Пачынаючы з лакальнага ўзроўню ўдалося вывесці яе на рэспубліканскі. Дамагчымася, каб пра кампанію пісалі сродкі масавай інфармацыі, у тым ліку дзяржаўныя.І нам удалося дасягнуць поспеху. Акрамя таго, што прэзідэнт падпісаў указ, Гомельскі аблвыканкам стварыў камісію па атэстацыі арэндатараў, што прывяло да іх колькаснага змяньшэння ў некалькі разоў'', – адзначае мозырскі актывіст і Зялёны Дазорны Павел Наздра.

Яшчэ адну гучную перамогу ўдалося атрымаць мясцовым жыхарам аднаго з мікрараёнаў Мазыра пры абмеркаванні рэканструкцыі гандлёвага цэнтра Global-Market і пабудове аўтамыйкі адкрытага тыпу. Пра грамадскае абмеркаванне праекта інфармацыя з'явілася на сайце Мозырскага выканкаму літаральна за суткі да іх правядзення.

Аднак за гэты час удалося сабраць подпісы жыхароў, што  выступалі супраць пабудовы аўтамыйкі і ў той жа час не мелі ніякіх прэтэнзій да рэканструкцыі гандлёвага цэнтра. Акрамя гэтага Павел Наздра  накіраваў у пракуратуру па Гомельскай вобласці зварот пра правядзенне праверкі па адпаведнаму выкананню заканадаўчых патрабаванняў да арганізацыі грамадскіх абмеркаванняў праектаў рэканструкцыі і будаўніцтва аб'ектаў у Мазыры.

У выкіну па пытанні рэканструкцыі Global-Market і пабудове аўтамыйкі выканкам вырашыў прыслухацца да меркавання грамадзян і цалкам задаволіў іх  патрабаванні.

''З апошніх паспяховых можна адзначыць кампанію супраць пабудовы паркоўкі ля жылога  дома і абарону зялёных насаджэнняў, незаконна знішчаных пры будаўніцтве гандлёва-забаўляльнага комплексу'', – прыгадвае Павел.

У цэлым жа, найбольшым поспехам 2017 года Павел Наздра лічыць прыцягненне людзей да вырашэння экалагічна значных праблем і ўвагу мясцовых уладаў да гэтага  пытання.

''Калі ў 2016 годзе мне даводзілася самому выяўляць экалагічныя праблемы, то ў  2017м да мяне сталі звяртацца за дапамогай гараджане'', – адзначае Павел.

Яркай і запамінальнай для актывіста стала сумесная акцыя па прыборцы Мазырскіх яроў з райвыканкамам. Пасля чаго дзяржаўная структура замацавала гэты ўчастак за сабой і ў канцы бягучага году выходзіла на прыборкі самастойна.

''Службы ЖКГ, дзякуючы маім зваротам, праводзяць прыборкі сваімі сіламі на тэрыторыях заказніка Мазырскія яры, прыватнага сектара, водаахоўных зон Прыпяці'', –  кажа ён.

Сам Павел арганізаваў пяць акцый у рамках руху ''Зробім!'', у якіх прынілі ўдзел 250 валанцёраў.

Яшчэ адзін удзельнік грамадскага руху ''Зялёны дазор'' Юры Бельскі паспрыяў выкрыццю скіду стокавых вод на рэльеф мясцовасці ў Полацкім раёне.

У выніку дырэктару ААТ ''Полацкі камбінат хлебапрадуктаў'' вынеслі прадпісанне па ліквідацыі  парушэнняў і прычын, што правялі да іх.

Больш года функцыянуе тэлефонная лінія ''Зялёны тэлефон'', аператары якой кансультуюць грамадзян, прапаноўваюць алгарытмы па вырашэнні тых ці іншых экалагічных праблем. Але ці будзе праблема вырашана залежыць ужо ад самаго чалавека.

На жаль, у большасці выпадкаў абаненты Зялёнага тэлефона не бяруцца самастойна адстойваць свае правы, бо не вераць у паспяховы сыход справы.

Хоць ёсць адваротныя прыклады, калі праз актыўны ўдзел людзі дамагаліся адмены будаўніцтва ці высечкі. Так, у Лідзе мясцовым жыхарам удалося адмяніць вынікі першых грамадскіх абмеркаванняў, што ''узаконьвалі'' знішчэнне часткі парка пад будаўніцтва жылога  дома.

Па выніках новага абмеркавання было ўлічана негатыўнае меркаванне гараджан і арганізацый, і рашэнне па ўзгадненню архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі аб'екта будаўніцтва не прынялі.

У Мінску жыхары вуліцы Цэнтральнай дабіліся часткова захавання дрэваў на 2-х метровай адлегласці ад домоў. Хаця па першапачатковаму плану ўсе зялёныя насаджэнні павінны былі высекчы пад пракладку цеплатрасы.

Жыхары аграгарадка Люсіна, прытрымліваючыся рэкамендацый, змаглі спыніць суцэльную высечку леса вакол іх населенага пункта.

У Оршы смецце пасля дэмантажа цеплатрасы прыбралі хутчэй, чым адказалі на пісьмовы зварот абанента.

Гэтыя прыклады сведчаць, што наваколле ствараюць самі людзі, і якім яно будзе залежыць толькі ад нас.

Автор:
Фотограф:
Зялёны партал, Onliner.by
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость