Крэйдавыя кар'еры засыпалі будаўнічым смеццем. Ахова прыроды сцвярджае пра грубае парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства

Пра праблему арганізацыі звалкі на месцы крэйдавых кар'ераў у Гродна паведаміўт мясцовы жыхар Андрэй Макараў, выклаўшы ў інтэрнэт відэа. Згодна з планамі Гродзенскага гарвыканкаму кар'еры ў рамках рэкультывацыі будуць засыпаць, пакуль вада не перастане выходзіць на паверхню, піша сайт Hrodna.life. Аднак сярод будаўнічага грунту аказалася шмат бытавога і прамысловага смецця.

30.07.2018 Грамадства Аўтар: Зелёный портал Фота: Hrodna.life

"Там не толькі будаўнічае смецце, але і пластык. Усё гэта ў будучыні ляжа на дно і ўмацуецца пластамі глебы, — кажа ў відэа Андрэй. — Гэта будзе гніць вельмі доўга. Нейкія матэрыялы пад зямлёй наогул застануцца назаўждыі. Шчыра кажучы ўжо надакучыла змагацца з гэтым экалагічным бязладзем, але ў любым выпадку рука лісты пісаць не перастане. Якім чынам акрамя грунту, выпрацаванага пры будаўніцтве, сюды трапляе пластык, бытавыя і прамысловыя адходы — пытанне застаецца адкрытым?"

Як удалося высвятліць рэсурсу Hrodna.life, засыпаць крэйдавыя кар’еры будаўнічым смеццем вырашыў Гродзенскі гарвыканкам 9 гадоў таму. Работы мусяць праводзяцца да таго часу, пакуль вада не перастане выходзіць на паверхню.

Эколагі сцвярджаюць, што вада ў адпрацаваных кар'ерах непрыдатная для купання. У мэтах эканоміі было вырашана запаўняць іх будаўнічым грунтам. У будучым на гэтым месцы могуць пасадзіць лес.

Аднак тое, што крэйдавыя кар'еры засыпаюцца бытавым смеццем, па словах начальніка Гродзенскай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вадзіма Палякова, з'яўляецца грубым парушэнне і вінаватых трэба пакараць. Меры ўжо пачалі прымацца, смецце прыбралі, але хто яго вывозіў — цяпер цяжка вызначыць, зазначае чыноўнік. Каб сапраўды было магчыма пакараць віноўных неабходна фотафіксацыя парушальнікаў, паведамляе сайт Hrodna.life.

За пакінутае смецце ў неналежным месцы парушальнікам пагражае штраф ад 5 базавых велічынь.

Найбольшая верагоднасць, што парушальнікі праніклі на тэрыторыю, праехаўшы міма шлагбаўма з боку вуліцы Санаторнай і вывез сваё смецце на кар’еры. Гарадскія камунальныя службы ўжо перакапалі магчымы ўезд і збіраюцца кантраляваць тэрыторыю яшчэ лепш.


ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 30.07.2018

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.