Сучасны, паскораны рытм жыцця прымушае нас быць усё далей і далей ад натуральных працэсаў — губляць сябе ў паўсядзённых клопатах.
Мы ж прапаноўваем Вам спыніцца і задумацца, якой павінна быць ежа, каб яна не толькі насычала, але і прыносіла карысць, рабіла нас больш здаровымі, адчуць на сабе сілу прыроднага праз творы мастакоў, паспрабаваць знайсці ўнутраную гармонію з наваколлем.
Бо нішто так не пагружае чалавека ў самаго сябе, як назіранне за працэсамі ў дзікай прыродзе. Таму невыпадкова ў гэтым годзе ўдзельнікі штогадовага экаарт-пленэра даследавалі прыродныя і індустрыйныя патэрны і свае ўнутранія пачуцці пры знаходжанні на мяжы розных асяроддзяў. Вынікам чаго стала выстава «Памежны стан» у Галерэі «Ў» (6-30 жніўня 2015). Кульмінацыяй праекта будзе двухдзённы Агракультурны фэст, што аб'яднае на адной пляцоўцы эколагаў, мастакоў, фермераў і ўсіх неабыякавых да ўстойлівага экалагічнага развіцця.
Запрашаем!
Увага!
Да вечары пятніцы (да 16.00) ёсць магчымасць замовы фермерскіх прадуктаў. Для гэтага трэба запоўніць форму-заказ па спасылцы. Забраць замову можна будзе ў нядзелю з 13.00 да 15.00 падчас маркету Агракультурнага фэсту.
Мы шануем час і працу нашых фермераў, і за гэта яны вырошчваюць і вырабляюць для нас смачную і карысную ежу!
Сярод прапанаваных для замовы прадуктаў ёсць ужо сертыфіцыраваныя прадукты (ад фермера Хвашчэўскага), прадукты, якія зараз праходзяць сертыфікацыю (ад фермера Крылова), а таксама тыя, якія пачынаюць сертыфікавацца, а значыць — готовыя паручыцца экалагічнасцю сваёй прадукцыі.
Праграма фэсту:
Субота, 29 жніўня:
12.00–12.30 — Адкрыццё фестывалю.
12.30–13.30 — Экскурсія па гарадскому агародзіку Галерэі «Ў». Каментары Дэвіда Браўна, спецыяліста па пермакультуры з Аўстраліі. Дыскусія «Ці патрэбны гораду агарод».
13.30–14.00 — Сляпая дэгустацыя (арганічны прадукт vs прадукты з крамы).
13.45–15.00 — «Як лес прыйшоў у галерэю» — дзіцячая экскурсія і майстар-клас па лэнд-арту. Што мы бачым навокал? Паглыбленне ў дзіўны мір прыроднай прыгажосці з Соняй Садоўскай («Дзіцячыя творчыя майстэрні») і Кацярынай Спосаб («Дзіцячыя эка-майстэрні»).
14.00–15.00 — Прэзентацыя «Правільныя пчолы — правільны мёд» Аляксея Сушчыца. 1. «Калі знікнуць пчолы...» — кароткі агляд сучаснай сітуацыі ў пчалярстве. 2. Калоднае ўтрыманне пчол як устойлівая альтэрнатыва вуллявому пчалярству. 3. Новая мадэль адносін паміж пчаляром і спажыўцом, якая дазваляе любому жадаючаму (у тым ліку гараджаніну) мець сваіх пчол і атрымоўваць высокаякасны мёд.
15.00–16.00 — Лекцыя-прэзентацыя культурна-фермерскага праекта «Kultivator» (Швецыя), kultivator.org.
16.00–17.30 — Прэзентацыя і паказ фільма «Вочы Возера» (Літва) з каментарамі ўдзельніка праекту Ёзаса Лайвіса.
Нядзеля, 30 жніўня:
12.00–12.30 — Экскурсія па выставе, прэзентацыя праекта «Памежны стан», Сафія Садоўская.
12.30–13.30 — Прэзентацыя «Памежны эфект ва ўстойлівым дызайне», Вольга Шчыглінская, эксперт па пермакультурным дызайне.
13.30–14.00 — Дэгустацыя фермерскіх кавуноў (РБ).
13.00–15.00 — Продаж фермерскіх прадуктаў (пажадана папярэдняя замова).
14.00–14.50 — Экскурсія па гарадскому агародзіку Галерэі «Ў», Надзея Куляшова. Дыскусія «Як вырошчваць прадукты ў горадзе, і дзеля чаго гэта патрэбна». Для дзяцей і дарослых.
15.00–16.00 — Прэзентацыя праекту «Памежнае мастацтва». Арт-тэрапія ў Свірскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце. Фільм ад Bazinato, кераміка, фотаздымкі і гісторыі.
16.30–17.10 — Skype-прэзентацыя праекта «L.E.S.» (Калінінград).
17.10–18.00 — Паказ фільма «Вочы Возера» (Літва).