Асцярожна, мяўкаючая пагроза! Чаму на катоў, якія выходзяць на двор, трэба павесіць званочак?
«Ахова птушак Бацькаўшчыны» звяртаецца з заклікам да ўладальнікаў катоў і котак — драпежнікаў, якія з'яўляюцца найбольш шкоднай групай інтрадуцэнтаў для біяразнастайнасці. Асабліва пакутуюць птушкі! Іх вынішчаюць паступова і непазбежна ставяць на мяжу знікнення.