Папраўкі ў закон: звароты грамадзян перашкаджаюць “нармальна” працаваць чыноўнікам
У плане падрыхтоўкі законапраектаў на гэты год знаходзіцца Закон “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”. Яго збіраюцца ўдасканаліць, сыходзячы з практыкі прымянення. Законапраект са зменамі павінен быць гатовы да чэрвеня, а ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ён трапіць да лістапада.