Праект "Тандэм. Зялёны горад для ўсіх" падрыхтаваў тактыльныя дапаможнікі для дзяцей з асаблівасцямі зроку
Напярэдадні зімовых святаў праект "Тандэм. Зялёны горад для ўсіх" таварыства "Зялёная сетка" зрабіў серыю тактыльных планшэтак для спецыялізаваных школ, дзе навучаюцца дзеткі з аслабленым зрокам і невідучыя. Такім чынам, каманда праекта спадзяецца, што з самага малога ўзросту для людзей з асаблівасцямі зроку свет прыроды стане бліжэй і больш зразумелым.