У сквер «Котаўка» зноў прыйшлі з бензапіламі

На сайце адміністрацыі Савецкага раёна Мінска з'явілася інфармацыя пра тое, што ў скверы «Котаўка» павінны выдаліць 11 небяспечных дрэў.

07.03.2017 Грамадства Аўтар: Хрысціна Чарняўская Фота: Зялёны партал

Гэта інфармацыя выклікала непаразуменне ў актывістаў і мясцовых жыхароў, бо, згодна адказу на зварот «зялёных» аб уліку аб'ектаў расліннага свету ад лістапада 2016 года, у Котаўцы «дрэў у неналежным якасным стане не выяўлена».

 

З сайта Адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска

Скрыншот са зварота ад 1 лістапада 2016 года

 

Зялёны партал звярнуўся за каментаром да намесніка дырэктара «Зеленбуда Савецкага раёна горада Мінска» Дзмітрыя Гарэльскага. Аднак адказ атрымаць так і не атрымалася з-за занятасці супрацоўнікаў прадпрыемства.

Як удалося высвятліць мясцовым жыхарам, 11 дрэў прызнаныя «сухімі». Пры гэтым даведацца, чаму ў лістападзе мінулага году такіх насаджэнняў не выявілі, засталося немагчымым.

Супрацоўнікі «Зеленбуда» пачнуць пілаваць ужо ў чацвер, 9 сакавіка. Раніцай 7 сакавіка яны высеклі дрэвы, якія засталіся пасля барацьбы за сквер зімой.

 

 

Па словах каардынатаркі юрыдычнай службы Таварыства «Зялёная сетка» Марыны Дубінай, у адпаведнасці з артыкулам 37 Закона «Аб раслінным свеце» на кожнае дрэва трэба мець заключэнне аб прызнанні яго небяспечным, а таксама фотафіксацыю прычын выдалення.

 

Скрыншот з Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь pravo.by

 

У сваю чаргу прадстаўнікі Зялёнай сеткі збіраліся звярнуцца ў раённы «Зеленбуд», каб упэўніцца ў наяўнасці такога заключэння. Аднак паказаваць дакументы «зялёным» адмовіліся, прапанаваўшы напісаць пісьмо па гэтаму пытанню.

Дарэчы, 21 лютага бягучага года ў скверы «Котаўка» праводзілася санітарная абрэзка дрэваў.

 

 

Нагадаем, што яшчэ да вынясення канчатковага рашэння аб спыненні будаўніцтва ў Котаўцы мясцовыя жыхары разам з экалагічнымі актывістамі і прадстаўнікамі «Мінскай урбаністычнай платформы» ўзяліся за распрацоўку плана добраўпарадкавання сквера.

ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 07.03.2017

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.