04.02.2017 / 01:02

Парафія святых Апосталаў Пятра і Паўла і Яўгена дэ Мазэно атрымала новую пляцоўку пад будаўніцтва касцёла і адмаўляецца ад участка ў скверы «Котаўка». Пра гэта сёння стала вядома з сайта «Ave Maria». «Зялёныя» адзначаюць, што мясцовыя жыхары Сельгаспасёлка з вясны 2016 года прасілі выдзяліць касцёлу альтэрнатыўную пляцоўку ў Савецкім раёне і пакінуць зялёную зону некранутай.

Паводле рэсурсу, парафіі прапанавалі іншы ўчастак, на які яны далі сваю згоду. Зараз вядуцца працы па падрыхтоўцы неабходных дакументаў.

Па словах айца Дзмітрыя, новая пляцоўка будзе размешчана «ў зоне грамадскай забудовы па вуліцы Някрасава». Частку ўжо распрацаванага праекта, звязаную з падмуркам і сеткамі, неабходна змяніць, бо новы ўчастак — эта новыя ўмовы будаўніцтва.

Яшчэ вясной і летам мінулага года мясцовыя жыхары звярталіся да айца Дзмітрыя, нунцыя, мясцовага дэпутата, у адміністрацыю Савецкага раёна і да главы каталіцкай царквы Тадэвуша Кандрусевіча з прапановай дамовіцца і разгледзіць альтэрнатыўныя пляцоўкі для будаўніцтва.

«Выпадак з Котаўкай раскрыў велізарную праблему ў тым, як у краіне прымаюцца горадабудаўнічыя рашэнні і ўлічваецца меркаванне грамадскасці. Гэта негатыўная практыка, калі мясцовых жыхароў не ўключаюць у працэс прыняцця рашэнняў па пытаннях, звязаных з іх горадам, раёнам, дваром. Рашэнні прымаюць, як правіла, чыноўнікі сумесна з забудоўшчыкам, а ўдзел гараджан зводзіцца выключна да інфармавання. Таму і адбываюцца такія канфліктныя сітуацыі», — адзначае Яраслаў Бекіш, каардынатар Таварыства «Зялёная сетка».

Ён адзначае, што Котаўка — гэта ўсяго толькі чарговы, можа быць, ярчэйшы прыклад няграматнай гарадской палітыкі.

Защитники Котовки: «Мы готовы отвечать за сквер. Но кто будет отвечать за город?»

«Зараз жа гарадская адміністрацыя аператыўна ўзгадніла новы ўчастак, з чым можна павіншаваць мясцовых жыхароў, бо невялікую зялёную зону атрымалася захаваць, а каталіцкіх вернікаў, — што касцёл у гэтым раёне будзе пабудаваны. Аднак нельга забываць, што прычыны ўзнікнення праблемы застаюцца, і сітуацыя яшчэ можа паўтарыцца не раз», — зазначае Яраслаў.

Да прычын, што прыводзяць да падобных канфліктных сітуацый, можна аднесці:

  • Планаванне і кіраванне зялёнымі зонамі ў беларускіх гарадах ажыццяўляецца некампетэнтна, па рэшткаваму прынцыпу.
  • Мясцовыя органы ўлады, у тым ліку Мінгарвыканкам, не гатовыя пакуль да эфектыўнага фармату дыялогу з грамадскасцю, а грамадскасць, не маючы магчымасці выбраць сабе адміністрацыю, не ведае, як пабудаваць дыялог з чыноўнікамі.
  • Забудоўшчыкі не зацікаўленыя ў грамадскім удзеле і пераважна вырашаюць свае пытанні без уліку меркавання мясцовага насельніцтва.
  • Тэрытарыяльныя органы ўлады маюць практычныя магчымасці для таго, каб прыцягваць да выканання сваіх незаконных рашэнняў разнастайныя, у тым ліку непрофільныя арганізацыі. Так, напрыклад, прымусіць кіраўніцтва «Зеленбуда» і «Рамаўтадора» парушыць тэхніку бяспекі, правакуючы сілавыя канфлікты.

Пакуль што афіцыйнага падцверджання таго, што парафія атрымала іншы ўчастак пад забудову і ў скверы «Котаўка» ніякіх работ па высечцы дрэваў і падрыхтоўцы будаўнічай пляцоўкі праводзіцца не будзе, прававая служба Таварыства «Зялёная сетка» не атрымала.

У сваю чаргу нагадаем, што мясцовыя жыхары Сельгаспасёлка разам з экаактывістамі і ўрбаністамі арганізавалі ініцыятыўную групу, якая возьмецца за распрацоўку праекта і далейшае добраўпарадкаванне сквера. Пры гэтым, як лічыць Яраслаў Бекіш, важна даць магчымасць адміністрацыі раёна аднавіць і кампенсаваць нанесеную скверу шкоду, прыцягнуць да адказнасці тых супрацоўнікаў, хто прымаў такое рашэнне, і ў будучым забяспечыць Котаўцы належны догляд.

Таварыства «Зялёная сетка» прапануе Мінгарвыканкаму і Мінскаму гарадскому камітэту прыродных рэсурсаў стварыць на базе камітэта пастаянна дзеючую экспертную рабочую групу па пытаннях кіравання зялёнымі зонамі Мінска і захаванню водна-зялёнага дыяметра.

Автор:
Фотограф:
Зялёны партал
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость