Па дадзеных тэлеканала Euronews, хуткасць ветра магла дасягаць 280 км/г. Улады французскай часткі Сэн-Мартэна паведамляюць, што 95% вострава разбурана. Вядома, што загінула ля 6 чалавек.
Як заявіў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, мабілізаваны ўсе неабходныя службы, каб прыйсці на дапамогу пацярпелым.
Нанёс шкоду ўраган і ў Пуэрта-Рыка, дзе хуткасць ветра дасягала 170 км/г. Пакуль тут вядома толькі пра аднаго загінуўшага. Таксама паведамляецца пра ахвяры ў выгніку ўдара стыхіі на востраве Барбуда, перадае BBC.
Па словах прэм'ер-міністра Антыгуа і Барбуда Гастона Браўна, востраў, на якім пражывае 1700 чалавек, быў цалкам разбураны.
Надалей ''Ірма'' рухаецца на Кубу і Фларыду, сцвярджаюць спецыялісты, адсачыўшы траекторыю ўрагана. Нягледзячы на тое, што сіла ўрагана саслабела, магутнасць зніжана да чацвёртай катэгорыі, пачалася эвакуацыя насельніцтва.
''Відавочна, што экстрымальныя з'явы надвор'я сталі больш частымі. Гэта падцвярджаецца нетолькі назіраннямі мясцовых (беларускіх – дад. аўтара) гідраметэаролагаў, але і дадзенымі пятага даклада міжнароднай групыэкспертаў па змяненню клімата'', — адкаментавала Зялёнаму парталу разбуральныя наступствы ўрагана ў Беларусі летам мінулага года Настасся Бекіш, кансультантка па кліматычнай палітыцы таварыства ''Зялёная сетка''.
Экспертка зазначыла, што моцныя навальніцы здараліся і раней, але сёння іх разбуральная сіла значна павялічылася, прычыны крыюцца ў тым ліку ў разбалансаванай кліматычнай сістэме.
Па дадзеных Нацыянальнага цэнтра па назіраннях за ўраганамі ЗША, ''Ірма'' — самы моцны з усіх, што калі-небудзь назіраўся ў Атлантыцы. Хуткасць ветра пры праходжанні праз рэгіён дасягана 260 км/г, пры парывах — 380 км/г.
Акрамя гэтага, зфарміраваліся яшчэ два ўраганы, якія ўжо назвалі ''Каця'' і ''Хосе''.