Апошні такі выпадак бесчалавечнага абыходжання зусім з маленькімі шчанюкамі адбыўся ў Завадскім раёне Мінску ў канцы мая бягучага года. Пра яго стала вядома дзякуючы неабыякавасці валанцёра адной зоаабарончай арганізацыі, што быў непасрэдным сведкам усёй сітуацыі.
21 мая а 20.00 на прыпынку ў раёне вуліц Галадзеда-Аўэзава Любоў Шатрова «сустрэла» маладога чалавека, які ў руках трымаў каробку з трыма малымі і пісключымі шчанюкамі. За ім бегла дзяўчына з крыкамі аб дапамозе. Калі валанцёр стала распытваць яе, што здарылася, з бязладных тлумачэнняў стала зразумела, што дзяўчына знаходзіцца ў моцным алкагольным ап'яненні. У гэты ж момант малады чалавек спыніўся і стаў пагражаць ёй, што калі яна вернецца дадому са шчанюкамі, то ён заб'е і іх, і яе. А затым раптоўна кінуў каробку з вышыні свайго росту на асфальт сабе пад ногі.
Любоў тут жа ўзялася збіраць шчанюкаў, прыстрашыўшы маладога чалавека міліцыяй:
«Відаць, ён быў не гатовы да такой сустрэчы і адбег. Я пачала думаць, як адвезці малых у ветлякарню. Але тут дзяўчына пачала абурацца і патрабаваць аддаць ёй каробку са шчанюкамі, заклікаючы маладога чалавека дапамагчы ёй», — распавядае валанцёр.
Адбылася «бойка», у выніку якой каробку зноў упусцілі на асфальт. Маладыя людзі сабралі ў яе шчанюкоў і кінуліся на ўцёкі, як толькі пачулі пра міліцыю.
Валанцёр пачала праследванне, сустрэўшы па дарозе патрульную машыну і патлумачыўшы, што адбылося. Разам з міліцыяй ёй удалося нагнаць дзяўчыну, якую са шчанюкамі даставілі ў аддзяленне. Падавалася б якраз тут уся сітуацыя павінна была вырашыцца на карысць няшчасных істот, аднак у міліцыі, па сутнасці, адмовіліся штосьці рабіць з гэтым выпадкам:
«Дзяўчына крычала на ўвесь апорны пункт п'яныя небыліцы. Перыядычна туды-сюды хадзілі супрацоўнікі аддзялення, ухмыляліся са словамі: «Што за цырк?», але супакоіць яе ніхто нават не спрабаваў. Я прасіла забраць у дзяўчыны шчанюкоў да высвятлення абставін, у яе няма на іх дакументаў. Акрамя гэтага, яна была нецвярозая, і яе малады чалавек пагражаў забіць малых. На што міліцыят мне адказаў, што забіраць шчанюкоў не стане, як і не будзе выклікаць адпаведную службу ці аддаваць іх мне, бо яны — маёмасць дзяўчыны. Ён абгрунтоўваў свае словы тым, што заўтра дзяўчына працверазее і напіша на мяне заяву», — кажа Любоў.
На працягу ўсёй размовы валанцёра з супрацоўнікам органаў дзяўчына працягвала громка абурацца і кідацца словамі, што знаёма з кімсьці з міліцыі. Пасля чаго яе са шчанюкамі перавялі ў другі кабінет, а Любові далі напісаць заяву з просьбай прыцягнуць дзяўчыну да адказнасці за жорсткае абыходжанне з жывёламі. Па словах сведкі, за час, што яе апытвалі, з-за сцяны раздаваўся піск малога, відаць, дзяўчына ўпусціла аднаго з іх з рук на падлогу, аднак ёй не далі магчымасці праверыць гэтага.
«Калі мяне адпусцілі з аддзялення, я папрасіла міліцыянта, што прымаў у мяне заяву, прадставіцца, аднак ён адмовіўся даваць мне свае дадзеныя, толькі паказаў на значок з нумарам на сваёй грудзі. Толькі ўжо ў дзвярах крыкнуў мне ў след сваё прозвішча і званне», — кажа Любоў.
Праз 14 дзён яна атрымала адказ па сваёй заяве, у якім ёй паведамілі, што справа аб адміністрацыйным правапарушэнні ў адносінах да Кацінскай і Макейчыка [прозвішчы дзяўчыны і маладога чалавеку — дад. рэд.] спынена.
Па словах юрыста Анастасіі Жаўрыд, відавочна, што ў гэтым выпадку мела месца жорсткага абыходжання з жывёламі — катаванне, якое пацягнула за сабой пакуты жывёл і пагаршэння здароўя.
«На жаль, з-за бяздзеяння органаў міліцыі зараз будзе амаль немагчыма даказаць ступень цяжкасці катавання шчанюкоў, бо адсутнічае ветэрынарнае заключэнне. А менавіта гэта магло паўплываць на кваліфікацыю справы: крымінальная адказнасць па арт. 339-1 КК ці адміністрацыйная па арт. 15.45 КаАП, — дадае яна. — Акрамя гэтага, трэба было апытаць дзяўчыну са шчанюкамі і ў выпадку падазрэння на алкагольнае ап'яненне адправіць яе на агляд».
Такім чынам, нават з увядзеннем крымінальнай адказнасці за жорсткае абыходжанне валанцёры і зоаабронцы ўсё роўна працягваюць сутыкаюцца з тым, што праваабарончыя органы не жадаюць займацца дадзенымі справамі. І гэта нягледзячы на тое, што ў Законе «Аб міліцыі» адразу ў арт. 1 пазначана, што органы ўнутраніх спраў — дзяржаўныя праваабарончыя органы, якія ажыццяўляюць барацьбу са злачыннасццю, ахову грамадскага парадку і забяспечваюць грамадскую бяспеку ў адпаведнасці з задачамі, ускладзенымі на іх дадзеным Законам і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
«Органы міліцыі спасылаюцца на тое, што сведкі прыходзяцца «нікім» жывёлам, якіх катуюць, а значыць, і заяву падаваць не могуць. Але гэта не так! Арт. 26 Крымінальна-пракцэсуальнага кодэксу (КПК) утрымлівае вычарпальны пералік спраў прыватнага абвінавачвання, куды арт. 339-1 не ўваходзіць, — зазначае Анастасія. — Грамадскім экалагічным рухам «Зялёны дазор» быў распрацаваны алгарытм дзеянняў для сведкаў жорсткага абыходжання з жывёламі ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам. Органы міліцыі абавязаны прымаць любыя пісьмовыя заявы ад грамадзян, складзеныя ў любой форме».
Пакідаць гэты выпадак без увагі юрыст не намерана. Уу сярэдзіне пазамінулага тыдня на імя начальніка гарадскога аддзялення міліцыі №3 Завадскога РУУС сталіцы пададзена скарга на бяздзеянне супрацоўнікаў аддзялення, якія павінны былі правесці як агляд дзяўчыны на прадцвярджэнне стану алкагольнага ап'янення, так і шчанюкоў на прадмет нанесеных ім траўм.
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: Новая редакция Закона об обращении с животными: старая песня на новый лад
Правозащитники: в Беларуси нет и не ожидается таких законов об обращении с животными, как на Западе