Зялёны партал задаў пяць важных пытанняў кінолагу Юліі Тарсуновай пра тое, як варта падрыхтаваць сабак да святаў, каб пазбягануць непатрэбнага стрэсу, а таксама дзе тояцца небяспечнасці для жывёл.
Ля 70% згубленых сабак у навагодні перыяд — гэта "бегуны", спужаныя стрэламі петард і выбухамі фееверкаў. Самы пік, вядома, наступае ў навагоднюю ноч — з 31 снежня на 1 студзеня, але небяспечнымі з'яўляюцца тыдзень напярэдадні свята і пасля, калі аматары самастойных яркіх відовішч пачынаюць і сканчаюць святкаваць.
– На вуліцы пачынаюцца выбухі: салюты, петадры, фееверкі. Што неабходна прадпрыняць, каб сабакі не пужаліся і не ўцякалі, а таксама ў пазбяганне лішняга стрэсу?
– Рыхтаваць сабаку да салютаў і петардаў у разгар сезона ўжо позна. Спакойнае стаўленне да громкіх гукаў — навык, фарміраваннем якога варта займацца загадзя.
Аднак гэта зусім не значыць, што нічога нельга зрабіць. Так, гэты перыяд — сур'ёзнае выпрабаванне для гадаванцаў і іх гаспадароў, але яго можна перажыць шчасна.
Сабакі ўспрымаюць гук у чатыры разы хутчэй чым чалавек. Яны могуць адначасова адрозніваць гукі, што даносяцца з абодвух бакоў. Невялікія пароды больш успрымальныя да гукаў, у адрозненні ад буйных сабак. Уплывае на гэта і фізіялагічная асаблівасць — стаячыя сабачыя вушы, асабліва доўгія і шырокія, лепш успрымаюць гукі.
Да ўсяго, громкі і рэзкі шум можа прыносіць фізіялагічны дыскамфорт, а рэгулярны — выклікаць пачашчэнне пульсу і дыхання.
Пачнем з таго, што прагулкі ў святочныя дні павінны быць толькі на павадку. Вы не можаце ўгадаць, калі і дзе пачнецца чарговы запуск петард.
Што ж тычыцца астатняй амуніцыі, я аддаю перавагу камфортнай анатамічнай шлейцы. Яна дазваляе сабаку адчуваць сябе свабодна і, у той жа час, надзейна ўтрымліваць яго.
Многія ўладальнікі сабак карыстаюцца рулеткай для прагулак. Але ў сезон выбухаў я б усё ж раіла доўгі павадок.
Уявіце, ваш сабака рвануў ад выстралаў, а вы не ўтрымалі рулетку ў руках. І вось ён спужаны імчыць, а за ім з грохатам скача рулетка. Наўрадці гэта дапаможа сабаку хутка супакоіцца.
Важным з'яўляецца час і маршрут прагулак. Скарэктуйце час так, каб пазбегнуць піку актыўнасці "падрыўнікоў". Выбірайце маршруты, якія б дазвалялі пазбегнуць скаплення людзей.
Асцерагайцеся стадыёнаў, пустак і падобных месцаў, што падыходзяць для запуску фееверкаў. Паклапаціцеся, каб па дарозе было некалькі звыклых для вас і вашага сабакі месцаў, напрыклад, кафэ, ціхі двор ці пад'езд, у якіх можна перачакаць непрыемны момант.
Таксама лепей гуляць недалёка ад дома. У выпадку стрэсавай сітуацыі гадаванец будзе адчуваць сябе больш упэўнена, ведаючы мясцовасць і дарогу дадому.
У выпадку, калі ў вас пужлівы сабака ці шчаня, падбярыце яму ў кампанію для прагулак ўраўнаважанага сабаку, які спакойна рэагуе на выбухі і стрэлы.
Не лішнім захапіць з сабой цацку ці ласунак, каб пры магчымасці пераключыць увагу сабакі пры "абстрэле".
У доме важна забяспечыць гадаванцу камфорнае і бяспечнае сховішча ад пужаючых яго гукаў. Дазвольце схавацца, калі сабаку так будзе спакойней.
У якасці хованкі можа падысці, напрыклад, ванны пакой, як найбольш ізаляванае ад знешніх гукаў памяшканне. Перанясіце туды ляжанку і некалькі любімых цацак.
У цёмны час сутак пакіньце сабаку невялікую крыніцу святла. А вось шторы наадварот лепей шчыльна закрыць. Можна ўключыць негромкую спакойную музыку, каб прыглушыць гукі за акном. Выдатна дапамагаюць зняць лёгкій стрэс інтэрактыўныя цацкі, з якіх трэба выкусываць ці злізваць ласункі.
– Яшчэ адной небяспекай будуць кампаніі людзей на вуліцах, асабліва ў навагоднюю ноч. Што зрабіць, каб сабака не разгубіўся сярод натоўпу?
– У гэтай праблемы ёсць вельмі простае рашэнне! Каб сабака не баяўся і не разгубіўся сярод святочнага натоўпу, найбольш правільна яго туды не браць. І гэта не жарт. Навагоднюю ноч гадаванцу лепей правесці дома, у звыклай абстаноўцы.
Калі сабака прывык прагуляцца перад сном даволі позна, можна прайсціся недалёка ад дома з 23:15 да 23:45. У такі час "падрыўнікі" святкуюць за сталом і на вуліцы даволі спакойна. Так ён зможа без праблем дачакацца ранішняга выгулу, які найлепей правесці ў звыклы час, нягледзячы на святы.
Дарэчы, запускі петард і феерверкаў негатыўна ўплывае на дзікую фаўну, у асаблівасці птушак. Як зазаначаюць спецыялісты грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны", запускі піратэхнічных сродкаў адбываюцца ўвечары і ўначы.
У гэты час большасць птушак ужо спяць. Ад выбухаў яны ўздымаюцца з гнёздаў і кепска арыентуючыся могуць разбівацца ад будынкі. Такія высновы эксперты робяць сыходзячы з дадзеных, якія апублікавалі нямецкія вучоныя па выніках працяглых назіранняў за птушынымі.
Па словах дырэктара арганізацыі Аляксандра Вінчэўскага, выкарыстанне піратэхнікі ў гарадах трэба абмежаваць, а жывёлы на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях (ААПТ) у любы час года не павінны падпадаць пад уздзеянне шуму ад піратэхнічных вырабаў.
У некаторых еўрапейскіх гарадах у гэтым кірунку зроблены пэўныя станоўчыя крокі. Так, у жніўні сыходзяча году стала вядома, што гарадскія ўлады Прагі выступілі з ініцыятывай па замене класічнага навагодняга феерверка відэапраекцыяй. Гэта стала магчыма пасля выступу эколагаў супраць ператэхнічных сродкаў, што негатыўна ўплываюць на дзікіх жывёл і птушак, а таксама хатніх гадаванцаў.
Улады курортнага горада Пярну аддалі перавагу светавым інсталяцыям, каб зрабіць навагоднюю ноч менш траўматычнай для жывёл. Зэканомліныя сродкі абяцаюць накіраваць на стварэння карысных і бяспечных забаў для жыхароў і гасцей горада.
Традыцыйна святы суправаджаюцца сталамі поўнымі страваў і ўпрыгожваннем елак. Гэта выдатна правакуе гадаванцаў пагарэзіць, заняцца вывучэннем чагосьці новага, нязвыклага. Але не ўсё, што "чым бы дзіця не цешылася…" можа скончыцца добра.
– Якія меры неабходна прадпрыняць, каб сабака не цягаў са стала?
– Гэтаму складана навучыць непасрэдна ў святы. Калі цэлы год у гадаванца была магчымасць пачаставацца гаспадарскай ежай, перад святочным сталом яму дакладна не ўстаяць. І тут важна памятаць, што ёсць прадукты, якія небяспечны для сабак.
Пералічу тыя, што найчасцей сустракаюцца: авакада, вінаград, грыбы, грэцкія арэхі, ксіліт (замяняльнік цукру, які часта сустракаецца ў саставе цукерак), шакалад і іншыя прадукты з утрыманнем кафеіна.
Таксама не варта даваць сабаку алкаголь, тлусныя абрэзкі і косткі. І ў цэлым, вялікая колькасць нязвыклай ежы дакладна не на карысць здароўю гадаванца.
Каб у гадаванца не было залішняй спакусы паласавацца стравамі дзверы ў пакой, дзе накрыты стол лепей зачыніць на час падрыхтоўкі. Перад тым як сядаць за святочнае застолле сабаку варта пакарміць і затым даць дакладную і строгую каманду "месца".
Гасцей жа трэба папярэдзіць, што падкармліваць сабаку, як бы ён не выпрошваў, катэгарычна забараняецца і гэта не таму што вы сквапны і злы гаспадар, а выключна для карысці самай жывёлы.
Адбіць інтарэс да чалавечых страваў можна святочным ласункам (бычы корань, сушоныя вушы, голень і г.д.) ці інтэрактыўнай цацкай, што на нейкі час зоймуць вашага гадаванца.
– Чым можа быць небяспечна для жывёл навагодняя елка і ўпрыгожванні?
– Калі ў вас сабака, аддайце перавагу штучнай елцы — яна не так прывабна для гадаванца, як свежае водарнае дрэва. Елку, якая будзе ў зоне доступу істоты, абавязкова трэба добра замацаваць і правільна ўпрыгожыць.
Лепей гэтым заняцце без гадаванца, бо ён у любым выпадку праявіць інтарэс да дрэва. Калі ж упрыгожваць у прысутнасці сабакі, вы можаце толькі распаліць зацікаўленасць як да самаго дрэва, так і да елачных цацак.
Лепей адмовіцца ад шкляных цацак: яны лёгка б'юцца і крошацца на дробныя, вострыя аскепкі. Не варта ўпрыгожваць цукеркамі і садавінай — гэта лішні раз прымусіць сабаку праявіць цікаўнасць.
Пры выкарыстанні гірлянды, размясціце яе так, каб яна была недастунай для гадаванца. І абавязкова выключайце яе, калі сыходзіце з дому. Яшчэ адзін вораг — елачны дожджык і мішура. У гульні сабака можа выпадкова праглынуць яго. Як толькі вы заўважыце гэта, неадкладна звярніцеся за дапамогай да ветэрынара.
Калі ваш гадаванец "наеўся" іголак з натуральнай елкі ў вялікай колькасці, яны могуць выклікасць непрахадзімасць. У такім выпадку варта пракансультавацца са спецыялістамі ў клініцы, каб пазбегнуць непрыемных наступстваў і дыскамфорту жывёлы.
– Што абавязкова трэба прадугледзіць для сваіх гадаванцаў у гэты перыяд, каб не сапсаваць святочны настрой?
– Мы паразмаўлялі пра тое, што і як лепш зрабіць, каб навагодні перыяд прайшоў як мага спакайней для сабак і іх гаспадароў. Цяпер крыху пра тое, чаго РАБІЦЬ НЕ ВАРТА:
1. Выходзіць на вуліцу з сабакам без адрасніка. На мой погляд, лепшы варыянт адрасніка — жэтон з вашым нумарам, замацаваны на асобным шнурку. Такая дробязь павялічвае шансы сабакі пахутчэй вярнуцца дадому, нават у выпадку ўцёкаў без амуніцыі.
Спецыяльныя адраснікі і бірулькі сёння можна набыць практычна ў любой заакраме ці ветаптэцы. Свае паслугі па вырабу жэтонаў адразу з гравіроўкай прапануюць і валанцёры-зааабаронцы. Замовіць іх можна праз суполку ў Facebook ці Instagram. Адтрыманыя сродкі ідуць на дапамогу беспрытульным жывёлам.
Падыйдуць і іншыя варыянты, у тым ліку тэлефонны нумар напісаны маркерам на аброжыку.
2. Пакідаць сабаку прывязаным для крамы, пакуль вы робіце закупы.
3. Адпраўляць гадаванца на прагулку з дзецьмі ці сталымі сваякамі. Яны могуць не справіцца ў выпадку непрадбачанай сітуацыі.
4. Утрымліваць сабаку пад "абстрэлам", асабліва калі ён спужаны.
5. Караць за спалох, крычаць, дзёргаць павадок і цягнуць.
Памятайце, што спакой і дабрабыт сабакі залежыць ад вашага спакою і разважлівасці. І няхай надыходзячы Новы год прынясе вам і вашым гадаванцам толькі лепшае.
Звязацца з кіналогам Юліяй Тарсунова можна праз Instagram, а таксама наведаўшы тэматычны Meet up ад ініцыятывы OkiDog.
Пры неабходнасці наладзіць сувязі, заняцца паводзінамі ці жаданні лепш разумець свайго гадаванца, у Мінску існуе шэраг курсаў і магчымасці тэматычных сустрэч са спецыялістамі.
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:
Формула выхавання гадаванца: любоў, павага, дрэсура і ніякай жорсткасці
“З сабакам можна” шмат дзе. Як мінскія кафэ робяцца адкрытымі для людзей з жывёламі