«Не нашкодзіць прыродзе сваёй прысутнасцю». Хто і навошта ладзіць прыборку смецця на Гарадзеншчыне
У бліжэйшую суботу, 1 кастрычніка, па ўсёй Беларусі пройдуць валанцёрскія прыборкі смецця ў межах сусветнай кампаніі «Зробім». Напярэдадні акцыі каардынатары мерапрыемства па Гарадзенскай вобласці расказалі Твайму стылю, калі і чаму вырашылі стаць валанцёрамі, з якімі цяжкасцямі даводзіцца сутыкацца і, галоўнае, — ці маюць такія акцыі вынік.