Свабоду дзеянняў – спецыялістам, веды пра паркі – гараджанам, адзіную форму афармлення – дрэвам
Мінск — горад паркаў, сквераў, бульвараў. Так думаецца, а хацелася б, каб адпавядала рэчаіснасці. Нягледзячы на тое, што ў самым цэнтры сталіцы мы маем некалькі буйных зялёнах прастор: Парк Чалюскінцаў, Дзіцячы парк імя М. Горкага, Парк Я. Купалы, Парк Перамогі, Парк Дружбы народаў — гэтага недастаткова. Тым больш, што кіраванне зялёнымі зонамі сталіцы выклікае больш пытанняў, чым пачуцця захаплення.