На думку Андрэя Ягорава, на сітуацыю цалкам паўплывалі палітычныя фактары. Прадстаўнікі Еўрапейскага звязу кіруюцца логікай усталявання нармальных адносін з Беларуссю, што, відавочна, пераважае ў параўнанні з пытаннямі правоў чалавека, дэмакратыі, а таксама будаўніцтва БелАЭС.
«Па ўсім гэтыя пытанні нервуюць беларускія ўлады. А Еўразвяз спадзяецца на прагрэс у адносінах з нашай краінай і на паступовае яе ўцягванне ў кааперацыю, пры якой будзе магчымасць ўплываць на прыняцце рашэнняў бесканфліктным чынам», — зазначае ён.
Першапачаткова Літва мела мала магчымасцяў на падтрымку сваёй рэзалюцыі ў дачыненні да Беларусі, бо гэта цалкам супярэчыць логіцы і імкненням Еўрапейскага звязу.
Па ўсім, зазначае эксперт, прадстаўнік Швецыі Кент Харстэдт, які рэзка выказаўся па літоўскім праекце рэзалюцыі, даволі моцна ўцягнуты ў справы ўсходніх краін, цікавіцца Беларуссю. І, нягледзячы на тое, што для Парламенту Швецыі пытанні правоў чалавека і атамная энергетыка з'яўляюцца стратэгічнымі ў палітычным полі, усё ж тут перамагае прагматызм у пабудове міжкраінных адносін.
Праект рэзалюцыі падрыхтаваны літоўскім дэпутатам Лаурынасам Кашчунасам. Улады Беларусі заклікаюць рэабілітаваць палітычных вязняў, увесці мараторый на смяротнае пакаранне, рэфармаваць выбарчую сістэму, паважаць правы грамадзян на свабоду меркаванняў і сходаў, забяспечыць празрыстасць будаўніцтва БелАЭС і прыпыніць праект, пакуль патрабаванні бяспекі не будуць выкананыя, перадае TUT.BY.
«Калі б такая заява з'явілася пасля 2011 года — у 2012-2013 гадах, то яна прайшла б у сувязі з логікай канфрантацыі да Беларусі», — падкрэслівае Андрэй Ягораў.
Акрамя ўсяго, па яго словах, Літва не вядзе паслядоўнай палітычнай гульні. Гэта вынікае з таго, якім чынам паводзіла сябе літоўская дэлегацыя на сустрэчы бакоў Канвенцыі Эспа ў Мінску.
«З самага пачатку не было зроблена ніякіх захадаў, каб абавязаць Беларусь быць больш адкрытай у пытанні БелАЭС. У першы дзень дэлегаты паводзілі сябе адным чынам, а затым Сейм краіны прымае афіцыйнае рашэнне па атамнай станцыі ў Астраўцы. Для больш шырокай дэмакратычнай падтрымкі неабходны час і перакананне іншых бакоў», — кажа Андрэй Ягораў.