Еўрапейскі выбар беларускіх гарадоў: як мясцовыя ўлады вучацца думаць

Глабальная ініцыятыва Еўрапейскага Саюзу па скарачэнні аб'ёмаў выкідаў вуглякіслага газу і энергазберажэнню – Пагадненне мэраў – у апошні гады набірае папулярнасць не толькі сярод еўрапейскіх гарадоў. Актыўна ўключаюцца ў яе і ўсходнія краіны. Эксперты ў адзін голас адзначаюць, што Беларусь на фоне астатніх краін выглядае актыўным і зацікаўленым гульцом ініцыятывы.

06.10.2017 Грамадства Аўтар: Хрысціна Чарняўская Фота: Хрысціна Чарняўская, скрышоты прэзентацый

З моманту запуска Пагаднення ў 2008 годзе яно стала вядучай ініцыятывай па падтрымцы і заахвочванню мясцовых органаў улады ў фарміраванні і ўкараненні праграм устойлівага энергетычнага развіцця. Накіраваная на паляпшэнне жыцця ў гарадах, яно закранае ўсе сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Ініцыятыва мае асаблівае занчэнне, з улікам, што 80% аб'ёму спажывання энергіі і выкідаў СО2 прыходзіцца на гарады.

''Гэта дабраахвотная еўрапейская ініцыятыва гарадоў, па якой яны бяруць на сябе абавязкі па скарачэнні выкідаў СО2 і энергасберажэнні. Таму вельмі цікава назіраць, як беларускія гарады ўключаюцца ў яе без усялякага адміністрацыйнага рэсурсу, без ўсялякага ўказання з боку урада'', - заяўляе Алена Ракава, праектны менэджар прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюзу, якая займаецца пытаннямі энергетыкі, клімату і навакольнага асяроддзя.

Ад пачатку ініцыятыва Еўрапейскай камісіі была накіравана на работу з еўрапейскімі гарадамі. Згодна з умовамі падпісанты абавязваліся знізіць выкіды СО2 на 20% да 2020 году. У 2011 годзе, назіраючы станоўчыя вынікі ініцыятывы, было пранята рашэнне пашырыць яе на краіны Усходняга партнёрства. Гэты этап работы атрымаў назву Пагадненне мэраў – Усход.

Ва ўсім свеце да пагаднення ўжо далучылася 7600 населеных пункта. Першымі беларускімі гарадамі, якія ўзялі на сябе абавязкі Пагаднення, сталі Полацкі і Навагрудак. З цягам часу колькасць зацікаўленых у ініцыятыве вырасла да 29.

У 2014 годзе асаблівую актуальнасць набылі пытанні змянення клімату, стала відавочна, што адмаўляць ці ігнараваць іх нельга. Пагадненне мэраў у тым ліку адгукнулася на гэты выклік. Акрамя таго, што ініцыятыва набыла дадатковы кампанент, былі рапрацаваны новыя мэты, згодна з якімі да 2030 году выкіды СО2 павінны зменшыцца на 40%. Аднак, з улікам, пэўнай рознасці развіцця Захаду і Усходу, для апошніх была выбрана меньшая лічба па зніжэнню выкідаў – 30%. Пры гэтым, такая амбіцыйная мэта тычыцца толькі новых падпісантаў.

Па словах нацыянальнага эксперта праекту і дырэктара фонду ''Інтэракцыя'' Івана Шчадронка, з агульнай колькасці нашых удзельнікаў у Пагадненні 25 гарадоў маюць даволі актыўную пазіцыю.

Што тычыцца мэтаў, якія ўзялі на сябе падпісанты, то 10 гарадоў намераны знізіць выкіды вуглякіслага газу на 20%. Дзеля гэтага яны распрацавалі планы ўстойлівага энергетычнага развіцця, якія былі зацверджаныя Еўрапейскай камісіяй. На дадзены момант планы знаходзяцца на этапе рэалізацыі.

''Пакуль не адзін беларускі горад не прайшлі стадыю справаздачы па рэалізацыі планаў. Але, наколькі мне вядома, некаторыя гарады працуюць над маніторынгавымі справаздачамі для ацэнкі дасягнення паказчыкавых мэтаў'', – кажа Іван.

Вядома, што інтарэс гарадоў прымаць удзел у Пагадненні крыецца ў магчымасці рэалізаваць канкрэтныя праекты, якія накіраваны на паляпшэнне жыцця гараджан і маюць пэўны эканамічны эфект. А з улікам абмежаванасці бюджэтных сродкаў дзеля такога кшталту мерапрыемстваў, падтрымка Еўрапейскага Саюзу вельмі актуальна сёння.

Для прыкладу з найбольш цікавых і буйных праектаў Іван Шчадронак адзначае чатыры, што рэалізуюцца на тэрыторыі краіны:

''У Полацку рэалізуецца праект “Гарсвет” з бюджэтам у 1 млн 600 тысяч еўра, у Наваградуку распрацавана стратэгія па ўкараненню аднаўляльных крыніц энергетыкі. Бюджэт праекта 600 тысяч еўра. У Чаўсах ідзе праект з бюджэтам ля 600 тысяч еўра па стварэнні інтэлектуальнай сістэмы ўліку спажывання вады і энергарэсурсаў. У Браславе падтрымліваецца праект па пераходу раёна да кліматычна нейтральнага''.

Але разам фінансамі, адзначае эксперт, гарады атрымоўваюць доступ да сучасных інавацыйных тэхналогій, ведаў, вопыту і распрацовак калег, як у межах нашай краіны, так і на Захадзе. Такога кштулту стасункі дапамагаюць пазбегнуць пэўных праблем пры распрацоўцы планаў і іх рэалізацыі. Бо не заўсёды беларускія стандарты падыходзяць для еўрапейскай ініцыятывы.

Яшчэ адзін крок, які збіраюць зрабіць эксперты для падтрымкі і развіцця ініцыятывы ў нашай краіне, - стварэнне каардынацыйнай платформы для гарадоў-падпісантаў. Па словах Івана Шчадрынка, яна дапаможа сабраць ўсіх за адным сталом дзеля таго, каб гарады маглі прэзентаваць свае ідэі, донары і міжнарожныя фінансавыя інстытуты – механізмы і праграмы падтрымкі, а міністэрствы аказаць дапамогу на нацыянальным узроўні.

''Скрайне важны не сам момант далучэння да ініцыятывы, а другі этап – распрацоўка мясцовай палітыкі энергаэфектыўнасці і супрацьстаяння змяненню клімата, а таксама рэалізацыя планаў, – адзначае Таццяна Дзеравянкіна, менеджэрка па камунікацыі праекта Пагадненне мэраў–Усход. – Гэта дастаткова сур'ёзная і цяжкая праца''.

Таму гледзячы на дынаміку і зацікаўленасць беларускіх гарадоў, Таццяна падкрэслівае, што для экспертаў відавочна неабходнасць правядзення падтрымліваючых імпэт мерапремстваў і якасная падтрымка падпісантаў на этапе рапрацоўкі і рэалізацыі планаў.

Нягледзячы на тое, што мясцовым органам улады яшчэ сутыкаюцца з цяжкасцямі ў распрацоўках палітык у галінах энергаэфектыўнасці і клімату, на думку Івана Шчадрынка, ініцыятыва і надалей будзе развівацца ў нашай краіне. Важную ролю ў гэтым працэсе іграе нацыянальны інтарэс па выкананні праграм энергаэфектыўнасці і абавязкаў Беларусі па Парыжскай дамове.
 

Станоўчы ўплыў аказваюць і два буйных праекты, якія рэалізуюцца ў нашай краіне фондам ''Інтэракцыя'' і міжнародным грамадскім аб'яднаннем ''Экапартнёрства'' пры прадтрымцы Еўрапескай камісіі – Пагадненне мэраў–Усход і Пагадненне мэраў у Беларусі адпаведна. Такім чынам гарады-падпісаны маюць моцную экпертную, інфармацыйную і адукацыйную падтрымку.

 

ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 06.10.2017

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.