13.07.2017 / 15:07

Сталіца скаланулася пад масавым правядзеннем грамадскіх абмеркаванняў планаў дэтальнай забудовы мікрараёнаў. У сацыяльных сетках людзі дзівяцца жаданню ўладаў «сцерці горад пад нуль».

Чыноўнікам прасцей зрабіць выгляд, што людзей не існуе

Пасёлак Трактарнага завода, Асмалоўка, Бараўляны, вуліца Каліноўскага – бадай самыя громкія гарачыя кропкі, дзе грамадскае незадавальненне дасягнула свайго піку. Аднак такіх «балючых» кропак па Мінску 34mag.net налічыў значна больш.

Вядома, можна парадавацца ўзрастаючай актыўнасці грамадзян, але ці прыносіць гэта барацьба станоўчы вынік, калі на тых жа абмеркаваннях «апраўдвацца» перад людзьмі даводзіцца выканаўцам, а не заказчыкам праекта. Так было ў выпадку з Асмалоўкай, паўтарылася і пры абмеркаванні забудовы мікрараёну Усход-2, дзе, дарэчы, праэзентацыі праводзіў адзіні той жа галоўны архітэктар праектаў «Мінскграда» Аляксандр Бандарчык, піша onliner.by.

Не лічаць патрэбным прадстаўнікі Мінгарвыканкаму з'яўляцца не толькі на грамадскія абмеркаванні, але і суды, як было ў выпадку са справай зносу і далешай забудовы прыватнага сектара вуліц Вільямса — Дакучаева — завулка Вільямса, пра які пісаў TUT.BY.

«Як ім не сорамна? — ціха казала жанчына. — Сюды прыйшлі старэнькія бабулі і дзядулі, якім цяжка хадзіць. Але яны знайшлі сілы і час, прыйшлі абараніць свае дамы. А Мінгарвыканкам, што, нават не змог прыслаць чалавека, якому мы б у вочы паглядзелі? Каму нам задаваць пытанні? Суддзе? Яна ж тут ні пры чым. Гэта вельмі характэрна для чыноўнікаў — зрабіць выгляд, што людзей не існуе. Няма людзей — няма праблемы».

Тым не менш, суд адхіліў хадатайствы мясцовых жыхароў на азнаямленне са зместам інвестдамовы і пра прыпыненне выканання рашэння Мінгарвыканкаму па выняцці зямлі і зносе дамоў.

У выніку суддзя вынесла рашэнне па немагчымасці разглядаць справу ў адсутнасці не з'явіўшагася адказчыка, а таксама некаторых пазоўнікаў. І прызначыла паўторанае судовае паседжанне і паўторны выклік у суд усіх бакоў.

 

Дапаможа зладжаная праца на супярэчнасцях дзярорганаў

Як зазаначыў Дзяніс Кобрусеў Беларускаму часопісу, мясцовыя ўлады пачалі ісці на кампраміс з гараджанамі, але толькі ў тых моманатах, на якія гатовы пайсці самі людзі. Таму такім важным з'яўляецца наколькі кам'юніці можа быць зладжаным ўнутры сябе, наколькі яны гатовы абараняць свае інтарэсы і правы. А іначай, без актыўнай работы саміх мясцовых жыхароў, большасць кампаній асуджаны на правал.

Акрамя ўсяго, не трэба канцэнтравацца на стасунках з 1-2 дзяржорганамі, а «працаваць на супярэчнасцях».

Як прыклад, Дзяніс Кобрусеў бярэ сітуацыю, калі Мінгарвыканкам можа казаць пра неабходнасць высечкі сквера, а Мінпрыроды выступаць у яго абарону.

 

 Петыцыі — добры інстумент, але мала хто даводзіць справу да канца 

У сіле петыцый і неабходнасуці іх падпісваць, упэўнены мінскі блогер Антон Матолька, але заўважае, што пры ўсім варта ўмець таксама апратэстоўваць адмовы і звяртацца ў вышэйшыя органы — рэагаваць на адказ. Бо з-за адсутнасці наступных крокаў, падаецца, што гэты механізм не працуе, зазаначае блогер Беларускаму часопісу.

Пазіцыю Антона Матолькі падтрымлівае і Дзяніс Кобрусеў:

«Па-першае, петыцыі падпадаюць пад закон аб звароце гараджан, іх прымаюць і разглядаюць ў дзяржаўных органах. Па-другое, самі па сабе петыцыі выклікаюць рэзананс. Яктолькі набіраецца пэўная колькасць подпісаў, медыя пачынаюць пісаць пра праблему. А распаўсюджанне электронных петыцый праз сацыяльныя сеткі дапамагае расказаць прапраблему і знайсці людзей, гатовых далучыцца да ініцыятыўнай групы, дапамагчы ім».

Автор:
Фотограф:
Хрысціна Чарняўская
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость