Чаго эколагі чакаюць ад новага Міністра прыроды

Учора стала вядома пра прызначэнне на пасаду главы Міністэртсва прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя – Андрэя Худыка. Нягледзячы на багаты службовы спіс, чыноўнік не мае профільнай экалагічнай адукацыі. Апошнюю пасаду, якую ён займаў да прызначэння міністрам аховы наваколля, – намеснік кіраўніка справамі прэзідэнта.

15.09.2017 Грамадства Аўтар: Хрысціна Чарняўская Фота: Хрысціна Чарняўская, Дзяніс Зеленко, sputnik.by, pixabay.com

З пачатку чэрвеня Мінпрыроды знаходзілася без кіраўніка, часова гэтыя абавязкі выконвала першая намесніца міністра Ія Малкіна.

Нагадаем, што папярэднікам у крэсле главы міністэрства з'яўляўся Андрэй Кавхута, займаючы гэту пасаду з чэрвеня 2015 года па чэрвень 2017 года. Маючы геалагічную адукацыі, не дзіўна, што перад ім была пастаўлена задача па пошуку карысных выкапняў, у тым ліку нафты. Міністр абяцаў заняцца застаеннем месцарадовішч у першую чаргу, у планах Андрэя Кавхута было стварэнне геалагічнай службы.

На яго думку, гэта павінна было аблегчыць усе працэсы па здабычы, а значыць павысіць даходнасць выкарыстання прыродных рэсурсаў. Мінпрыроды неаднаразова хвалілася поспехамі ў пошуку беларускага ''чорнага золата''. Аднак вясной бягучага году Камітэт дзяржкантролю выявіў факты немэтавага выкарыстання бюджэтных сродкаў і Андрэя Кавхута сталі падазраваць у службовым падлозе.

Тым не менш, перад новым міністрам Андрэям Худыка таксама стаіць задача па пошуку новых радовішч карысных выкапняў. Аляксандр Лукашэнка асабліва падкрэсліў, важнасць пошуку неабходных для Беларусі прыродных рэсурсаў.

Што вядома не можа не хваляваць незалежную экалагічную супольнасць, у сувязі з тым, якую функцыю будзе выконваць Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

 

Іна Панчкоўская, каардынатарка таварыства ''Зялёная сетка''

— Не першы год хадзілі чуткі пра планы расфарміроўкі ці рэструктурызацыі Мінпрыроды, гэта ў сваю чаргу магло б прывесці да зніжэння вагі прыродаахоўных пытанняў як мінімум на унутрыпалітычным узроўні. Таму прызначэнне новага главы ўстановы – пазітыўная навіна, якая дае надзею, што Міністэрства стане правайдэрам экалагічных каштоўнасцяў.

Але нельга не зазаначыць супярэчнасць пастаўленых задач. Прэрытэтнасць ''разабрацца, што там, пад зямлёй. І перш за усё тое, што нам вельмі неабходна сёння'' — выклікае трывогу, што ў дзейнасць Мінпрыроды будзе дамінаваць філасофія прыродакарыстання, чым аховы. Аналагічная задача стаяла перад папярэднікам, Андрэям Кавхута, чыя праца скончылася зняццём з пасады.

Магчыма, гэта будзе гучаць правакацыйна на фоне той разнарадкі, што паставіў Аляксандр Лукашэнка перад Андрэям Худыка, але хочацца, каб новы міністр трымаў фокус на прыродаахоўнай складаючай дзейнасці ўстановы. Хочацца пажадаць яму падтрымліваць і нарошчваць каманду прафесіяналаў, якія будуць мець аб'ектыўныя, непрадузятыя погляды. А самаму Міністэрству нарасціць палітычны ранг і стаць транслятарам прыродаахоўных каштоўнасцяў, асабліва на ўнутрыведамственным узроўні.

 

Марына Дубіна, дырэктарака грамадскага аб'яднання ''Экадом''

— Хочацца большай адкрытасці ад новага міністра, разумення і арыентацыі на сапраўдныя функцыі Міністэрства — ахова наваколля, а не эксплуатацыя прыродных рэсурсаў. Хочацца, каб адбылася пераацэнка значымасці аднаўляльных крыніц энергетыкі, а не падтрымка небяспечнай атамнай.

Таксама хацелася б нарэшце больш і грамчэй чуць голас Міністэрства пры неабходнасці абароны прыродных аб'ектаў, высечкі лясоў, забудовы зялёных зон, змены заканадаўства ці прасоўвання інвестыцыйных праектаў, якія могуць нанесці шкоду экалагічнаму і сацыяльнаму ўкладу.

 

Ірына Сухій, сябра Рады грамадскага аб'яднання ''Экадом''

— Пры папярэдніку Міністэрства згубіла прафесіяналаў, якія напрацягу шматлікіх гадоў спрабавалі абараніць наваколле, былі аддадзены гэтай справе. Вядома, што гэта стала вялікім расчараваннем для нас. Вельмі важна, каб супрацоўнікі Мінпрыроды валодалі ўсімі неабходнымі кампетэнцыямі, і таму трэба прыцягваць да работы сапраўдных спецыялістаў.

Мы чакаем, што новы перыяд кіравання — будуць новыя прафесіяналы з захаваннем старых.

Праўда, вельмі непакоіць, што перад міністрам у першую чаргу паставілі задачы па разведцы радовішч карысных выкапняў, не заўважаючы, што ўнікальная беларуская прырода магчыма і ёсць наш самы галоўны рэсурс.

Да ўсяго, нафта і газ — рэсурсы мінулага стагоддзя, і рабіць на іх стаўку зараз азначае застацца на задворках сусветнай супольнасці.

Беларусь вельмі багатая краіна, сваімі лясамі, балотамі, азёрамі. Наша прыроды можа прынесці грошы, папулярнасць і павагу ў свеце. Таму мы чакаем ад Андрэя Худыкі, перш за ўсё, увагі да аховы наваколля, захавання дзікай прыроды, выканання прыродаахоўнага заканадаўства ўсімі суб'ектамі гаспадарання.

Мінпрыроды — адно з самых адкрытых міністэрст па ўзаемадзеянню з грамадскасцю. Мы спадзяемся, што так яно і застанецца. Таксама спадзяемся, што міністэрства зможа стаць прыкладам для іншых дзяржаўных устаноў па ўдзелу экалагічных арганізацый і актывістаў у прыняцці важных рашэнняў для навакольнага асяроддзя.

ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 15.09.2017

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.