Напярэдадні акцыі "Гадзіна Зямлі" Дзіцячыя Экалагічныя Майстэрні едуць да дзетак
У апошнюю суботу сакавіка Беларусь у чарговы раз далучыцца да глабальнай экалагічнай акцыі "Гадзіна Зямлі". З гэтай нагоды Дзіцячыя Экалагічныя Майстэрні правядуць у Гродна, Гомелі, Смалявічах і Мінску майстар-класы для дзяцей і іх бацькоў, дзе падрабязна закрануць тэму клімата і распавядуць пра акцыю "Гадзіна Зямлі".